Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Jul 2014

Беларуская тэхніка будзе пастаўляцца ў Хабараўскі край на ўмовах лізінгу

21 ліпеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь будзе пастаўляць Хабараўскаму краю сельскагаспадарчую тэхніку на ўмовах лізінгу. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў Мінску ў ходзе сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з губернатарам Хабараўскага края Расійскай Федэрацыі Вячаславам Шпортам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, бакі прыйшлі да высновы, што звычайнае таварнае ўзаемадзеянне ў пэўнай ступені вычарпала свае магчымасці. "Сёння многія краіны і кампаніі выкарыстоўваюць такія формы супрацоўніцтва, як фінансавы лізінг, экспартнае крэдытаванне. У гэтым плане мы дамовіліся, што ў рамках указа нумар 466 ("Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь". - Заўвага БЕЛТА) можна выкарыстоўваць схемы, калі беларускі бок робіць таннейшай працэнтную стаўку расійскаму пазычальніку крэдыту ў памеры стаўкі рэфінансавання Цэнтрабанка Расійскай Федэрацыі", - адзначыў па выніках сустрэчы Міхаіл Мясніковіч.

Пакуль пастаўкі сельгастэхнікі беларускай вытворчасці ў Хабараўскі край маюць эпізадычны характар, аднак, паводле слоў Вячаслава Шпорта, рэгіён зацікаўлены ў тым, каб яны перайшлі на сістэмную аснову.

У цэлым жа сельскую гаспадарку бакі адзначылі першай у спісе прыярытэтаў развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Акрамя паставак тэхнікі сёння абмяркоўвалася пытанне вытворчасці малочнай прадукцыі на базе беларускага сухога малака.

"Беларусь цікавяць і пытанні прамысловай кааперацыі, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - У нас ёсць шэраг прадпрыемстваў авіяцыйнага комплексу, і з улікам поспехаў авіяцыйнай прамысловасці Хабараўскага края многія рэчы можна было б вырашаць якраз у рамках прамкааперацыі". На думку прэм'ера, такое супрацоўніцтва можа стаць даволі паспяховым.

Сёння бакі абмеркавалі і шэраг іншых пытанняў, у прыватнасці магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў, інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Па выніках перагавораў Вячаслаў Шпорт адзначыў: "Мы лічым, што з гэтага дня будзе дадзены новы імпульс узмацненню якасці нашых узаемаадносін, якія прынясуць узаемную выгаду".

Садзейнічаць гэтаму будзе ў тым ліку падпісанне плана мерапрыемстваў на 2014-2016 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Хабараўскага края аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі