Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2013

Беларуская тэхніка і шыны прадстаўлены на выстаўцы горназдабываючай прамысловасці ў Аўстраліі

23 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская тэхніка і шыны прадстаўлены на буйнейшай у Аўстраліі выстаўцы ў галіне горназдабываючай прамысловасці AIMEX, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У выстаўцы ўдзельнічаюць ААТ "БелАЗ і кампанія Hiflex, якая прадстаўляе прадукцыю ААТ "Белшына". У адкрыцці экспазіцыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі і Аўстраліі па сумяшчальніцтву Уладзімір Лапата-Загорскі, які наведаў аўстралійскую правінцыю Новы Паўднёвы Уэльс.

Адбыліся сустрэчы Уладзіміра Лапата-Загорскага з дырэктарам Аўстралійскай гандлёвай камісіі Брусам Госперам, міністрам энергетыкі і мінеральных рэсурсаў штата Новы Паўднёвы Уэльс Крысам Харчарам, старшынёй Аўстралійскай асацыяцыі вытворцаў і пастаўшчыкоў горназдабываючага абсталявання Аланам Блумам, выканаўчым дырэктарам Аўстралійска-Еўрапейскага дзелавога савета Джэйсанам Колінсам, прэзідэнтам Аўстралійскай асацыяцыі вытворцаў воўны Сцюартам Макалахам.

На сустрэчах абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова ў Аўстралію ў чэрвені гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі