Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2014

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у міжнародным эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVIII Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць з 22 па 24 мая ў Санкт-Пецярбургу (Расія), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

Беларускую дэлегацыю у складзе прадстаўнікоў Мінэканомікі, Мінфіна, МЗС узначальвае першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Эксперты з Беларусі прымуць удзел у пленарным пасяджэнні форуму, асноўная ідэя якога ў 2014 годзе вызначана як "Умацаванне даверу ў эпоху пераўтварэнняў". Таксама праграма візіту прадугледжвае правядзення шэрага двухбаковых сустрэч з членамі расійскага ўрада, кіраўнікамі буйных банкаў, удзел у рабоце секцый форуму.

Як паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, 23 мая ён плануе абмеркаваць з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам пытанне стварэння холдынга МАЗ-КамАЗ. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, складана стварыць такую структуру, паколькі Беларусь і Расія маюць разыходжанні ў заканадаўчых базах. Ён таксама паведаміў, што нядаўна па пытанні стварэння расійска-беларускага холдынга збіралася рабочая група, аднак пакуль бакі да згоды не прыйшлі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі