Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2010

Беларуская будаўнічая галіна пераведзена на еўрапейскія стандарты

6 студзеня, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Беларуская будаўнічая галіна пераведзена на еўрапейскія стандарты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.

З 1 студзеня бягучага года ў краіне пачалі дзейнічаць усе 58 ідэнтычных еўракодам тэхнічных кодэксаў, якія рэгламентуюць разлікі і праектаванне канструкцый з розных матэрыялаў. З бягучага года таксама ўведзены зацверджаныя ў якасці нацыянальных 668 гарманізаваных з Дырэктывай 89/106/ЕЕС еўрапейскіх стандартаў, на якія дадзены спасылкі ў еўракодах. Размова ідзе аб еўрастандартах па цэламу шэрагу напрамкаў, у тым ліку стандартызацыі вытворчасці будматэрыялаў, канструкцый і вырабаў, праектных работ. Як адзначыў Анатоль Нічкасаў, менавіта гэты блок тэхнічных нарматыўных прававых актаў прымяняецца ўсімі краінамі ЕС у галіне будаўніцтва.

"Прыняцце гэтых еўрапейскіх стандартаў - каласальны крок наперад, - падкрэсліў намеснік міністра. - Можна сцвярджаць, што літаральна на працягу года ў краіне ажыццёўлены прарыўны праект, які дасць магчымасць пашырыць экспарт прадукцыі на рынкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама зняць тэхнічныя бар'еры, якія ўзнікалі пры рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў. Цяпер замежныя інвестары змогуць працаваць у нашай краіне, выкарыстоўваючы агульнаеўрапейскія тэхнічныя нормы".

У сувязі з увядзеннем у Беларусі са студзеня еўрапейскіх стандартаў распрацавана і зацверджана Праграма мерапрыемстваў па ўкараненню на прадпрыемствах і ў арганізацыях норм праектавання і стандартаў Еўрапейскага саюза ў галіне будаўніцтва, якая будзе рэалізавана ў бягучым годзе. Пераход на еўрапейскія нормы запатрабуе пэўных затрат, у тым ліку набыцця адпаведнага праграмнага забеспячэння, арганізацыі перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі розных катэгорый спецыялістаў.

Увядзенне ў Беларусі ў дзеянне еўрапейскіх стандартаў у сферы будаўніцтва не азначае адмену нацыянальных тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА). Пэўны час еўрастандарты будуць прымяняцца разам з дзеючай нацыянальнай нарматыўнай базай.

Яшчэ раней для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх будматэрыялаў былі зацверджаны 249 гарманізаваных з еўрапейскімі і міжнароднымі нормамі стандартаў (СТБ EN, СТБ ISO), якія рэгламентуюць тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў сценавых матэрыялаў і вырабаў, цэменту, будаўнічага шкла і г.д. Гэта дало права прадпрыемствам - экспарцёрам будаўнічай прадукцыі наносіць СЕ-маркіроўку на прадукцыю і экспартаваць яе ў краіны Еўрасаюза.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі