Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Снж 2014

Беларуская АЭС стане ўзорам экалагічна бяспечнага аб'екта

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС стане ўзорам экалагічна бяспечнага аб'екта, створанага на аснове самых сучасных тэхналагічных рашэнняў. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва" Юрый Салаўёў на анлайн-канферэнцыі, якая адбылася на сайце БЕЛТА.

"Праект, па якім будуецца Беларуская АЭС, не мае аналагаў у свеце ў частцы забеспячэння экалагічнай бяспекі. Гэтым праектам прадугледжана найноўшая сістэма актыўнай і пасіўнай бяспекі БелАЭС, што дае магчымасць эфектыўна прадухіліць узнікненне надзвычайных сітуацый на атамнай станцыі, здольных нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека", - сказаў Юрый Салаўёў.

Сістэма бяспекі ўключае ў сябе такія ўнікальныя элементы, як пастка расплаву, якая прадухіляе пападанне радыеактыўных элементаў у навакольнае асяроддзе ў выпадку аварыі на станцыі, асабліва моцны корпус будынкаў з ядзернымі рэактарамі, што дае магчымасць вытрымаць падзенне самалёта, а таксама аўтаматызаваныя сістэмы адключэння работы рэактараў АЭС у выпадку ўзнікнення пагрозы іх штатнаму функцыянаванню.

Як падкрэсліў Юрый Салаўёў, у рэспубліцы таксама створана эфектыўная сістэма маніторынгу ўздзеяння астравецкай АЭС на навакольнае асяроддзе, па якой працуюць як адпаведныя дзяржорганы, так і экалагічныя грамадскія арганізацыі Беларусі. Важным фактарам для няўрадавых структур з'яўляецца і магчымасць атрымання доступу на тэрыторыю будаўніцтва АЭС, арганізацыя на аб'екце незалежнага маніторынгу пытанняў экалагічнай бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі