Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2013

Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум адбудзецца 11 верасня ў Мінску

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін адбудзецца 11 верасня ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Плануецца, што ў склад дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі і топ-менеджары 36 вядучых кампаній В'етнама розных галін і сфер дзейнасці. Сярод іх каўчуковая карпарацыя, кампанія па абсталяванню і тэхналогіях нацыянальнай групы па нафце і газу "Петрав'етнам", ханойская гандлёвая кампанія HAPRO, ханойская кампанія "Упакоўка і лагістыка", в'етнамская электронная і інфармацыйная карпарацыя, транспартная і механічная карпарацыя "Сайгон", шэраг фармацэўтычных прадпрыемстваў і іншыя.

У БелГПП адзначаюць, што ў ходзе бізнес-форуму і кантактна-кааперацыйнай біржы прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый змогуць правесці двухбаковыя перагаворы па наступных напрамках: горназдабываючая і нафтаздабываючая прамысловасць, машынабудаванне (вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, трактароў, рухавікоў), энергетыка, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі, фармацэўтыка, тэкстыль, вытворчасць вырабаў з каўчуку, малочнай прадукцыі, рэалізацыя чаю, спецый, морапрадуктаў, спіртных напіткаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі