Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Сак 2014

Беларуска-венесуэльскае СП здабыло амаль 5,5 млн т нафты ў Венесуэле

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-венесуэльскае сумеснае прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" за 6,5 года дзейнасці на тэрыторыі Венесуэлы здабыло амаль 5,5 млн т нафты, больш як 750 млн куб.м газу, выканала больш як 150 аперацый па рамонце і аднаўленні нафтавых свідравін. Аб гэтым паведаміў сёння на форуме "Чавес - сімвал рэвалюцыі ў Лацінскай Амерыцы і за яе межамі" кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё стратэгічнага партнёрства з Венесуэлай, асновы якога заклалі Уга Чавес і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, было і застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. За кароткі тэрмін мы стварылі надзейную юрыдычную, палітычную, эканамічную базу двухбаковага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Віктар Шэйман. Паводле яго слоў, важна, што эканамічнае супрацоўніцтва нараўне з гандлем гатовай прадукцыяй сёння дапаўняецца эфектыўнымі кааперацыйнымі сувязямі.

Рытмічна працуе сумеснае прадпрыемства па сейсмаразведцы, завяршаецца прапрацоўка плана праекта па ўводзе ў эксплуатацыю радовішча фасфарытаў. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы газіфікацыі населеных пунктаў Венесуэлы, паставак газабалоннага абсталявання для пераводу аўтамабіляў на звадкаваны газ. Дадзены старт сумеснаму праекту па будаўніцтве газаправода паміж венесуэльскімі гарадамі.

Сумеснымі намаганнямі беларускіх і венесуэльскіх спецыялістаў паспяхова завершана будаўніцтва буйнейшага ў Лацінскай Амерыцы завода па вытворчасці керамічных блокаў, завода па зборцы трактароў, грузавых аўтамабіляў, дарожнай тэхнікі. Здадзены пад засяленне 4 тыс. кватэр, яшчэ 13 тыс. кватэр будуюцца цяпер у двух штатах Венесуэлы. Вядуцца работы па стварэнні аграіндустрыяльнага гарадка.

Віктар Шэйман асабліва азначыў пазітыўную дынаміку навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Беларуска-венесуэльскія навуковыя арганізацыі ўжо выканалі 3 сумесныя значныя праекты. Яшчэ 7 праектаў знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі