Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Nov 2013

Беларуска-славенскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 12 снежня

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-славенскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа пройдуць у Мінску 12 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У палаце адзначылі, што славенскія кампаніі, якія прыедуць у беларускую сталіцу з бізнес-місіяй, зацікаўлены ва ўстанаўленні дзелавых сувязей з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сферах металаапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі і вытворчасці электратэхнікі, сістэм паветраабмену і кандыцыяніравання, кветаводства, турызму, будаўніцтва спартыўных аб'ектаў, арганізацыі грузаперавозак, дрэваапрацоўкі, тэлекамунікацыйных сістэм і лізінгу.

У склад славенскай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі 19 кампаній і арганізацый гэтай краіны. Сярод іх шматгаліновая кампанія Albin promotion, якая гатова супрацоўнічаць з партнёрамі з Беларусі ў галіне вытворчасці электраэнергіі з адходаў гумы; фірма Avtomatika Gaspirc, што разлічвае знайсці сярод беларускіх прадпрыемстваў патэнцыяльных партнёраў для пашырэння збытавой сеткі; Bosio, Duol, Globus і іншыя кампаніі. Таксама ў Мінск прыбудуць прадстаўнікі Усеславенскай асацыяцыі інвестараў і акцыянераў, Асацыяцыі транспарту і камунікацый і Дэпартамента па міжнародных сувязях Гандлёва-прамысловай палаты Славеніі.

Бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін арганізуюцца Беларускай ГПП сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Славеніі і пры садзейнічанні пасольства Славеніі ў Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі