Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2012

Беларуска-іракская камісія па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву аднавіла работу пасля 10-гадовага перапынку

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная беларуска-іракская камісія па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву аднавіла работу пасля 10-гадовага перапынку. Шостае пасяджэнне камісіі праходзіла 19-21 чэрвеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую частку камісіі на пасяджэнні ўзначаліў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Віталь Прыма, іракскую - намеснік міністра прамысловасці і металургіі Манкез Абдул-Джабар Джасім Аль-Бакер.

Бакі абмеркавалі шляхі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны пратакол, які змяшчае дамоўленасці бакоў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, электраэнергетыкі, архітэктуры і будаўніцтва, транспарту і камунікацый, стандартызацыі і метралогіі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, спорту, інвестыцый, у банкайскай і фінансавай сферах.

"Аднаўленне работы камісіі пасля дзесяцігадовага перапынку адпавядае інтарэсам дзвюх краін, аб'ём тавараабароту якіх у 2003 годзе складаў $32,6 млн., і аднаўленне даваеннага ўзроўню гандлю з дыверсіфікацыяй з'яўляецца мэтай сумеснай работы бакоў", - адзначылі ў МЗС.

Іракская дэлегацыя правяла перагаворы з кіраўніцтвам МТЗ, МАЗ, "Амкадор", МЭТЗ імя Казлова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі