Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2013

Беларуска-індыйскае прадпрыемства па выпуску проціпухлінных прэпаратаў можа з'явіцца ў Скідзелі

20 верасня, Гродзенскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-індыйскае прадпрыемства па выпуску проціпухлінных прэпаратаў можа з'явіцца ў Скідзелі. Аб гэтым сёння ў час наведвання вытворчай пляцоўкі ў горадзе Скідзель РУП "Белмедпрэпараты" прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам паведаміў генеральны дырэктар РУП Віктар Залескі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З мэтай прыцягнення замежных інвестараў праведзена незалежная ацэнка маёмасці гэтай вытворчай пляцоўкі ў якасці долі ў магчымым сумесным прадпрыемстве. Вяліся перагаворы з рознымі інвестарамі. На гэты момант вывучаецца пытанне стварэння ў Скідзелі вытворчасці проціракавых сродкаў у таблетках сумесна з індыйскай кампаніяй. Рыхтуецца праект інвестыцыйнага дагавора, бізнес-план. У выпадку рэалізацыі імпартазамяшчальнага праекта замежны інвестар толькі на першым этапе ўкладзе ў вытворчасць 5 млн. еўра.

Разглядаліся і іншыя варыянты выкарыстання вызваленых цэхаў скідзельскай пляцоўкі. У тым ліку прэм'ер-міністра цікавіла магчымасць размяшчэння тут вытворчасці кармавых амінакіслот. Як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, гэта актуальная тэма для Беларусі, пры існуючай індустрыяльнай вытворчасці мы не павінны закупляць гэтыя прэпараты за мяжой. Пытанне аб такой пляцоўцы будзе вывучана, аднак, хутчэй за ўсё, будзе прапанаваны іншы варыянт размяшчэння ў сувязі з неабходнасцю забяспечыць санітарныя нормы.

На прадпрыемстве ў Скідзелі ўжо выпускаюць прадукцыю для сельскай гаспадаркі. Заключаны дагавор з ТАА "Цэнтр інавацыйных тэхналогій" для вытворчасці ў Скідзелі біятэхналагічных прадуктаў для прымянення ў сельскай гаспадарцы.

Што датычыцца імпартазамяшчэння - адной з асноўных задач перад галіной сёння, то на скідзельскай пляцоўцы за бягучы год маюць намер асвоіць выпуск 7 новых прэпаратаў, у 2014 годзе - яшчэ 11, у 2015 годзе - 15. Наменклатура выпускаемых у Беларусі імпартазамяшчальных прэпаратаў пастаянна абнаўляецца і па якасці, на думку вучоных, не ўступае замежным аналагам. У час візіту прэм'ер-міністра абмяркоўвалася таксама пытанне больш актыўнага прасоўвання гэтых прэпаратаў на рынак.

РУП "Белмедпрэпараты" - роданачальнік фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі. Цяпер штогод выпускаецца да 200 назваў гатовых лекавых сродкаў. Да 50 працэнтаў прадукцыі экспартуецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі