Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2014

Беларуска-малдаўскі бізнес-форум пройдзе ў Кішынёве 24-25 верасня

18 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларуска-малдаўскі бізнес-форум пройдзе ў Кішынёве 24-25 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Малдове.

Мерапрыемства будзе праводзіцца пад эгідай гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Малдовы. Ад Беларусі ў рабоце форуму прымуць удзел больш за 40 прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў і кампаній, а таксама БелГПП, Мінсельгасхарча і Міністэрства гандлю.

У ліку ўдзельнікаў кіраўнікі і прадстаўнікі такіх буйных прадпрыемстваў і кампаній Беларусі, як ААТ "МАЗ", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Белшына", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Керамін", Carpat Belaz Service, ААТ "Белкамунмаш" і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі