Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2012

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк дасць магчымасць прыцягнуць у эканоміку Беларусі амаль $5 млрд.

1 чэрвеня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Стварэнне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне дасць магчымасць прыцягнуць у эканоміку Беларусі амаль $5 млрд. Аб гэтым паведаміў 1 чэрвеня журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Барыса Батуры, цяпер інстытут горадабудаўніцтва распрацоўвае генеральны план парку, на стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект пастановы ўрада аб палажэнні індустрыяльнага парку і аб статуце кіруючай кампаніі. Пасля таго як дакументы будуць адобраны, іх вынесуць на абмеркаванне. Нядаўна праект абмяркоўваўся на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Анатолем Тозікам, дзе было заяўлена аб цікавасці 10 кампаній да размяшчэння вытворчасцей на пляцоўцы пад Смалявічамі. Сярод жадаючых інвесціраваць - вытворцы тэлевізараў новага пакалення, ЗВЧ-печаў, электронікі і інш. "У праекце будуць удзельнічаць і іншыя вядучыя еўрапейскія кампаніі", - сказаў Барыс Батура.

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк дасць магчымасць ствараць у рэгіёне высокапрадукцыйныя рабочыя месцы. Пры яго стварэнні будуць улічвацца экалагічныя патрабаванні, інтарэсы ўладальнікаў дачных участкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі