Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2014

Беларускі вопыт вытворчасці прадуктаў харчавання прадэманструе нацыянальная экспазіцыя на "Экспа-2015" у Мілане

3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадставіць нацыянальны павільён на Сусветнай выстаўцы "Экспа-2015", якая пройдзе ў Мілане ў будучым годзе з 1 мая па 31 кастрычніка. Прэзентацыя выстаўкі і беларускага павільёна адбылася на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята - Дня Рэспублікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, "Экспа-2015" стане цудоўнай магчымасцю паказаць добрую якасць беларускай прадукцыі. Беларуская нацыянальная экспазіцыя зверне ўвагу наведвальнікаў выстаўкі на вялікі вопыт краіны ў сферы вытворчасці якаснай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, раскажа аб дасягненнях у галіне прыродаахоўнай дзейнасці, а таксама аб мерах, накіраваных на падтрыманне ўстойлівага развіцця грамадства і захаванне біялагічнай разнастайнасці навакольнага асяроддзя. Экспазіцыя прадэманструе актыўную ролю Беларусі ў рэалізацыі міжнародных праектаў па барацьбе з голадам, дэфіцытам пітной вады, дрэнным харчаваннем і захворваннямі, з імі звязванымі.

У лютым гэтага года падпісаны кантракт аб удзеле нашай краіны ў Сусветнай выстаўцы "Экспа-2015". Цяпер ідзе практычная работа па ўзвядзенні нацыянальнага павільёна і напаўненні беларускай экспазіцыі, асноўнай тэмай якой з'яўляецца "Устойлівае харчаванне - справядлівы свет". Галоўнай падзеяй беларускай экспазіцыі стане Дзень Рэспублікі Беларусь. На канцэртных пляцоўках выстаўкі пройдуць выступленні лепшых мастацкіх калектываў. Паралельна плануецца правядзенне Дня беларускай навукі з арганізацыяй тэматычных семінараў.

Старшынёй арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да "Экспа-2015" з'яўляецца віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Выступаючы на прэзентацыі беларускага павільёна, ён падкрэсліў значнасць развіцця сувязей з Італяй і асобна выказаў словы ўдзячнасці італьянскаму боку за дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей.

Паводле слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б'янкі, асноўная ідэя Сусветнай выстаўкі "Экспа-2015" - доступ насельніцтва ўсіх краін свету да правільнага і якаснага харчавання, а таксама іх устойлівае развіццё. Больш як 150 краін пацвердзілі ўжо свой удзел у экспазіцыі, аб'яднанай актуальнай тэмай "Харчаванне планеты, энергія для жыцця". Італія ў гэтым плане мае ўнікальныя традыцыі і тэхналогіі. Рым з'яўляецца штаб-кватэрай трох галоўных міжнародных падраздзяленняў ААН, якія працуюць у сферы сельскай гаспадаркі, харчавання і гуманітарнай дапамогі: Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (FAO), Сусветнай харчовай праграмы (WFP) і Міжнароднага фонду развіцця сельскай гаспадаркі (IFAD). У Парме размешчана Еўрапейскае агенцтва па харчовай бяспецы (EFSA).

Пасол падкрэсліў, што Італія - адкрытая і шматнацыянальная краіна, якая гістарычна з'яўляецца скрыжаваннем і месцам сустрэч розных культур і народаў. Гэта ідэальная пляцоўка для правядзення міжнароднай выстаўкі, задачамі якой з'яўляецца абмен вопытам і ведамі, укараненне інавацыйнага падыходу да вырашэння праблем здароўя, устойлівае эканамічнае і сацыяльнае развіццё, умацаванне супрацоўніцтва ў сферы культуры, тэхналогій і аховы навакольнага асяроддзя.

Стэфана Б'янкі адзначыў: "Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Італіяй асабліва дынамічна развіваюцца ў сферы эканомікі і гандлю. Мы заўсёды былі і будзем надзейным партнёрам Беларусі. Будзем ствараць новыя магчымасці для вытворцаў, імпарцёраў і спажыўцоў, для таго каб забяспечыць доступ беларусаў і італьянцаў на адпаведныя рынкі і садзейнічаць пашырэнню этычнага падыходу да бізнесу. Сусветная ўніверсальная выстаўка "Экспа-2015" стане новым магутным стымулам для развіцця нашых адносін і прадаўжэння знаёмства адзін з адным. Мы будзем рады прыняць у Мілане шматлікіх беларускіх наведвальнікаў".

Аб узаемнай зацікаўленасці ў супрацоўніцтве сведчыць і нядаўняе стварэнне італа-беларускага бізнес-клуба. Актыўна развіваюцца беларуска-італьянскія гуманітарныя сувязі. Больш як 10 тыс. беларускіх дзяцей прыязджаюць у Італію на аздараўленне. Пастаянна павялічваецца і колькасць італьянскіх віз, выдаваемых беларусам. У гэтым годзе лічба павінна скласці амаль 50 тыс.

З 1 ліпеня 2014 года Італія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім саюзе. У сувязі з гэтым пасольства Італіі ў Беларусі плануе арганізаваць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі