Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2010

Беларускі інвестыцыйны форум пройдзе 17 лістапада 2010 года ў Германіі

23 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларускі інвестыцыйны форум у рамках Еўрапейскага фінансавага тыдня пройдзе 17 лістапада 2010 года ў горадзе Франкфурт-на-Майне (Германія). Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар РУП "Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва" Віктар Каваленка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фармат мерапрыемства прадугледжваецца аналагічны Лонданскаму інвестыцыйнаму форуму 2008 года і мінулагодняму Беларускаму інвестыцыйна-эканамічнаму форуму.

"У гэтым годзе ў Германіі мы будзем працаваць больш прафесійна, крэатыўна (і гэта лагічна - набываем вопыт), - сказаў Віктар Каваленка. - На форуме ўсяму свету будзе прадстаўлена інвестыцыйная прывабнасць Беларусі, інвестарам будуць прапанаваны найбольш значныя і цікавыя інвестпраекты".

Месца правядзення форуму - горад Франкфурт-на-Майне - выбрана невыпадкова. Гэта адзін з фінансавых цэнтраў Заходняй Еўропы. Чакаецца, што правядзенне Беларускага інвестыцыйнага форуму ў перыяд Еўрапейскага фінансавага тыдня забяспечыць інтарэс да беларускай эканомікі, у першую чаргу з боку міжнародных фінансавых інстытутаў.

На форуме запланаваны галіновыя секцыі па пытаннях банкаўскай дзейнасці, інавацый, лагістыкі і інш. Асобны блок будзе прысвечаны Мытнаму саюзу.

Арганізацыя Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Германіі стане знакавай падзеяй як для інвестараў, так і для рэспублікі, паколькі дасць магчымасць не толькі ўстанавіць дзелавыя сувязі па інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, але і павысіць імідж краіны ў цэлым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі