Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Nov 2014

Беларускі металургічны завод адкрыў офіс у Дубаі

27 лістапада, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Тавараправодную сетку Беларускага металургічнага завода папоўніла кампанія BelmetSteelDMCC, офіс якой пачаў працаваць у Дубаі - буйнейшым горадзе ААЭ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар прадпрыемства Аляксандр Алесік.

Асноўная задача створанай у гэтым годзе кампаніі - рэалізацыя ўсіх відаў металапрадукцыі БМЗ на рынак Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. У першую чаргу акцэнт будзе зроблены на прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Гэты рынак - ёмісты і перспектыўны, але ў той жа час даволі складаны. З прычыны прывабнасці і патэнцыялу на ім вельмі вялікая канкурэнцыя з боку турэцкіх вытворцаў і прадстаўнікоў краін СНД, якія апошнім часам вельмі актыўна выходзяць на гэты рынак са сваёй металапрадукцыяй.

Паводле слоў камерцыйнага дырэктара BelmetSteelDMCC Таццяны Фамянок, цяпер спецыялісты кампаніі актыўна прапрацоўваюць рынкі Егіпта, Турцыі, Саудаўскай Аравіі, Кувейта і ААЭ.

На краіны Блізкага Усходу і Афрыкі ў студзені-кастрычніку 2014 года ў грашовым вылічэнні прыпадае амаль 18 працэнтаў ад агульнай адгрузкі прадукцыі БМЗ. Па выніках работы ў студзені-кастрычніку Егіпет і Турцыя ўвайшлі ў дзясятку буйнейшых імпарцёраў прадукцыі БМЗ, заняўшы ў гэтым рэйтынгу 4-е і 6-е месцы адпаведна.

Беларускі металургічны завод (ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК") заснаваны ў 1984 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці літой загатоўкі, фасоннага, сартавога і арматурнага пракату, труб, металакорду, РМЛ і іншых відаў дроту. Пастаўкі таварнай прадукцыі за межы рэспублікі складаюць больш як 80 працэнтаў ад аб'ёму вытворчасці. На прадпрыемстве працуюць амаль 12 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі