У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2014

Беларускі гандлёвы дом адкрыўся ў Нігерыі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця Беларускага гандлёвага дома адбылася ў нігерыйскім горадзе Лагас у час спецыялізаванай гандлёвай выстаўкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прыняў удзел пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Бяскосты, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-колаў Нігерыі, супрацоўнікі ААТ "МАЗ" і ААТ "МТЗ".

Арганізатарам і гандлёвым партнёрам з нігерыйскага боку выступіла кампанія "Аўлік Найджырыя Лтд.", якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ "МТЗ", ААТ "Белаграмаш", ААТ "Амкадор", ААТ "Керамін" і ААТ "Атлант" у Нігерыі.

Цяпер у Беларускім гандлёвым доме функцыянуе экспазіцыя трактароў МТЗ, навяснога і прычапнога сельскагаспадарчага абсталявання, іншай беларускай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс