У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2013

Беларускі экспартны банк створаць на базе ААТ "Белінвестбанк"

15 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларускі экспартны банк створаць на базе ААТ "Белінвестбанк". Крыніцы яго фандавання і прынцыпы крэдытавання плануецца вызначыць у бліжэйшы час. Адпаведныя меры змешчаны ў плане сумесных дзеянняў па структурнаму рэфармаванню і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны, зацверджаным сумеснай пастановай урада і Нацбанка нумар 895/15 ад 10 кастрычніка 2013 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

План прадугледжвае комплекс мер па стымуляванню экспарту. Для гэтага запланавана забеспячэнне абавязковага ўдзелу беларускіх арганізацый у электронных таргах у рамках закупак па расійскіх федэральных і іншых дзяржаўных праграмах. Прадугледжана заключэнне экспартных кантрактаў з выкарыстаннем ільготнага экспартнага крэдытавання на пастаўкі беларускай прадукцыі ў іншыя краіны. Пры гэтым будзе зацверджаны вычарпальны пералік дакументаў, якія прадастаўляюцца экспарцёрам (лізінгадаўцам) для заключэння дагавора страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы. Будзе адменены адзіны гандлёвы збор пры рэалізацыі індывідуальнымі прадпрымальнікамі за межамі рэспублікі тавараў беларускіх вытворцаў, прадугледжаны ўказам нумар 477 ад 25 верасня 2009 года.

Запланавана рэалізацыя гібкай цэнавай палітыкі, прымяненне сістэмы скідак да адпускных цэн, правядзенне ўцэнкі тавараў на падставе кан'юнктуры знешніх рынкаў у мэтах разгрузкі складоў і пастаўкі прадукцыі на экспарт падпарадкаванымі (уваходзячымі ў склад, сістэму) арганізацыямі ў адпаведнасці з устаноўленымі рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання заданнямі. Прадугледжана таксама правядзенне дадатковых мерапрыемстваў, што забяспечваюць вяртанне валютнай выручкі ў краіну (дэбіторскай запазычанасці).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску