У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2012

Беларускі бізнес плануюць прыцягнуць да ўдзелу ў міжнародных інавацыйных праграмах

24 студзеня, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларускі бізнес плануецца прыцягваць да ўдзелу ў рэалізацыі міждзяржаўных інавацыйных праграм. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў.

"Прапрацоўваецца пытанне больш актыўнага ўдзелу прыватнага бізнесу ў рэалізацыі міждзяржаўных інавацыйных праграм: Саюзнай дзяржавы, ЕўрАзЭС, СНД, сумесных праграм з Украінай і іншымі краінамі, - адзначыў кіраўнік ДКНТ. - Размова ідзе аб міждзяржаўных праграмах па стварэнню абсталявання для нафтагазавых кампаній, скораснага гарадскога і прыгараднага электратранспарту, дарожнай, будаўнічай, камунальнай, снегаўборачнай тэхнікі і іншых". Прапановы па гэтых праграмах ужо абмеркаваны з кіраўніцтвам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, ЕўрАзЭС, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, Дзяржаўнага агенцтва па пытаннях навукі, інавацыях і інфарматызацыі Украіны, кіраўнікамі айчынных прадпрыемстваў.

Паводле слоў Ігара Войтава, у Беларусі будуць створаны дадатковыя стымулы для павышэння зацікаўленасці дзелавых колаў удзельнічаць у інавацыйных праектах. Для таго каб павысіць зацікаўленасць прыватных прадпрыемстваў ва ўдзеле ў навукова-тэхнічных праграмах, у Савет Міністраў унесены праект указа кіраўніка дзяржавы, які прадугледжвае магчымасць перадачы ў прыватную ўласнасць вынікаў навукова-тэхнічных праграм (тэхналогій, патэнтаў, прамысловых узораў і іншай інтэлектуальнай уласнасці) пры кампенсацыі ўдзельнікам праграмы - прыватным прадпрыемствам сродкаў бюджэту з сабекошту прадукцыі на працягу трох гадоў. Гэты праект абмеркаваны з прадстаўнікамі інавацыйных прадпрыемстваў прыватнага бізнесу і станоўча імі ўспрыняты.

Для развіцця бізнесу ў інавацыйнай сферы Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях пачынаючы з 2012 года плануецца ўстанаўліваць долю сродкаў, што выдзяляюцца з Беларускага інавацыйнага фонду на падтрымку праектаў прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. У 2012 годзе яна павінна скласці не менш як 25 працэнтаў ад агульнага аб'ёму фінансавання праектаў.

Прадугледжана пераўтварэнне Беларускага інавацыйнага фонду ў акцыянернае таварыства з функцыямі венчурнага фінансавання. Гэта дасць магчымасць падтрымліваць за кошт сродкаў фонду венчурныя праекты, найперш прыватных прадпрыемстваў, прыцягваць на іх рэалізацыю грошы прыватных інвестараў і на суфінансаванне - прыватных венчурных арганізацый.

Да развіцця інавацыйных праектаў будзе актыўна прыцягвацца супольнасць бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў "БАВІН", у тым ліку пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў па венчурнаму фінансаванню. Прадугледжваецца, што некаторыя праекты, якія падтрымліваюцца на пачатковай стадыі "БАВІНам", на этапе ўкаранення ў вытворчасць будуць суфінансавацца або фінансавацца Беларускім інавацыйным фондам. Прадоўжыцца работа па развіццю інфраструктуры інавацыйнага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску