Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2014

Беларускі бок будзе адстойваць сваю пазіцыю па продажы долі ААТ "Гродна Азот"

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок будзе адстойваць сваю пазіцыю па продажы долі ААТ "Гродна Азот". Аб гэтым сёння заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанне сенатара Уладзіміра Паўлюкевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магчыма, 25 працэнтаў "Гродна Азота" будуць камусьці прададзены з Расіі, каб лягчэй было разам рэалізоўваць інвестыцыйны праект. Умова нумар адзін у гэтым праекце - прыцягненне інвестара-акцыянера, каб далі эксклюзіўную, больш нізкую цану (за газ. - Заўвага БЕЛТА). Каб гэта было не $218, а $140-150, як у Смаленску, напрыклад", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён дадаў, што пакуль расійскія партнёры прыглядаюцца. "Перагаворы прадаўжаюцца, але пакуль не будуць распаўсюджвацца, таму што там ёсць нюансы. Перагаворы павінны быць перагаворамі: ісці ў закрытым фармаце. Але калі партнёры прыйдуць да згоды, што павінна быць эксклюзіўная цана пад гэты праект, па іншых момантах, то гэта будзе рабіцца", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася, Уладзімір Сямашка раней заяўляў, што пытанне збівання цаны на долю ў гэтым ААТ з'яўляецца бесперспектыўным. Пры гэтым ён не стаў удакладняць, якую цану запытвае беларускі бок за блок-пакет.

Цікавасць да куплі раней праявілі некалькі расійскіх кампаній, у ліку якіх "Раснафта", "Газпрам" і "ЕўраХім". Раней стартавая цана блок-пакета была ўстаноўлена ў памеры $414 млн і вызначалася з улікам прамых паставак прыроднага газу ад магістральнага газаправода ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" да ААТ "Гродна Азот".

Прадугледжана, што інвестар абавязаны будзе заключыць з дзяржавай інвестдагавор аб будаўніцтве новага азотнага комплексу і забяспечыць фінансаванне праекта да 31 снежня 2019 года з выкарыстаннем пры яго рэалізацыі дзеючай інфраструктуры "Гродна Азота". У выніку рэалізацыі праекта павінны быць пабудаваны цэхі аміяку, карбаміду, грануляванага карбаміду і асноўная вадародная ўстаноўка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі