Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2014

Беларусбанк увайшоў у топ-400 буйнейшых банкаў свету

24 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" упершыню ўвайшло ў топ-400 буйнейшых банкаў свету, паведамілі БЕЛТА ў банку.

Вядомае міжнароднае выданне аб банкаўскай індустрыі і фінансавых рынках The Banker апублікавала штогадовы рэйтынг "1000 буйнейшых банкаў свету". Беларусбанк палепшыў сваю пазіцыю, узняўшыся з 412-га месца на 399-е, і па-ранейшаму застаецца адзіным беларускім банкам у верхняй палавіне рэйтынгу. Акрамя таго, Беларусбанк заняў 14-е месца сярод 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

Па выніках агляду за 2013 год Беларусбанк прызнаны банкам нумар 1 у Беларусі па памеры капіталу першага ўзроўню (уключае аплачаны акцыянерны капітал, рэзервовы і іншыя фонды банка, непасрэдны прыбытак мінулых гадоў і справаздачнага года).

Беларусбанк - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе кліентам звыш 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў. З'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга. Доля Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе банка складае амаль 98 працэнтаў. Беларусбанк з'яўляецца лідарам сярод беларускіх банкаў па аб'ёме капіталу і статутнага фонду, сукупных актывах, філіяльнай сетцы, аб'ёмах крэдытавання кліентаў, масавых плацяжах, міжнародным бізнесе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі