Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Жнв 2012

Беларусбанк пашырае супрацоўніцтва з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" пашырае супрацоўніцтва з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Дэлегацыя Дзяржаўнага банка развіцця Кітая на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Лі Джыпінгам 10 жніўня наведала з афіцыйным візітам ААТ "ААБ Беларусбанк". Мэтай візіту было абмеркаванне перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва паміж банкамі, а таксама супрацоўніцтва ў рамках Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

"У рамках візіту бакі вызначылі канкрэтныя крокі далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, удзел у фінансаванні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, пашырэнне сумеснай работы па гандлёваму і праектнаму фінансаванню, арганізацыя стажыровак супрацоўнікаў банкаў", - адзначылі ў Беларусбанку.

У прэс-службе таксама паведамілі, што, паводле інфармацыі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", у ліпені 2012 года ААТ "ААБ Беларусбанк" пацвердзіла лідзіруючыя пазіцыі на рынку каштоўных папер, выступіўшы вядучым брокерам другаснага біржавога рынку акцый па суме здзелак і іх колькасці, а таксама вядучым аператарам пазабіржавога рынку каштоўных папер зыходзячы з ацэнкі сумарнага аб'ёму зарэгістраваных здзелак куплі-продажу каштоўных папер.

Акрамя таго, па аб'ёму здзелак, заключаных на другасным рынку ў ліпені, ААТ "ААБ Беларусбанк" стала лідарам сярод эмітэнтаў аблігацый як на біржавым, так і на пазабіржавым рынках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі