Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2009

Беларусбанк падпісаў мемарандум аб узаемаразуменні з японскім агенцтвам страхавання NEXI

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з японскім агенцтвам экспартнага і інвестыцыйнага страхавання NEXI, паведамілі БЕЛТА ў банку. З 30 лістапада па 2 снежня 2009 года праходзіць візіт прадстаўнікоў ААТ "ААБ Беларусбанк" у Токіо.

Такія дакументы сярод краін СНД былі падпісаны NEXI толькі з дзяржаўнай карпарацыяй "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" (Расія) і ААТ "Укрэксімбанк" (Украіна).

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААТ "ААБ Беларусбанк" і Японскім агенцтвам экспартнага і інвестыцыйнага страхавання NEXI стане першым крокам на шляху да ўстанаўлення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і наблізіць японскі бізнес да праектаў у Беларусі.

ААТ "ААБ Беларусбанк" надае вялікае значэнне ўстанаўленню супрацоўніцтва з буйнымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, што дае магчымасць забяспечыць рэалізацыю сумесных праектаў на ўзаемавыгадных умовах, павялічыць знешнегандлёвы абарот, а таксама з'яўляецца сведчаннем актывізацыі беларуска-японскіх адносін.

Японскае агенцтва NEXI - дзяржаўная спецыялізаваная страхавая кампанія, якая з'яўляецца ключавым звяном у сістэме дзяржаўнага страхавання замежных гандлёвых здзелак і інвестыцыйных праектаў. Сярод апошніх буйнейшых праектаў на постсавецкай прасторы, у якіх страхоўшчыкам выступала агенцтва NEXI, - нафтагазавы праект "Сахалін-2", які ўстанавіў новы расійскі рэкорд па суме пазыковых сродкаў, што атрымліваюцца ў рамках праектнага фінансавання ($1,4 млрд.). -0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі