Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Dec 2012

Беларусбанк і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве

11 снежня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага банка.

У Пекіне адбылася канферэнцыя "Беларусбанк: надзейны партнёр для развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва", прымеркаваная да 90-годдзя банка і пяцігоддзя работы прадстаўніцтва ў Пекіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў буйнейшых кітайскіх банкаў і інвестыцыйных кампаній, нацыянальнай страхавой карпарацыі Sinosure, а таксама прамысловых карпарацый, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ў Беларусі. Беларускае кола ўдзельнікаў уключала прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага банка, ДА "Беларуская чыгунка", ААТ "Беларускі цэментны завод", ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" і інш.

Важнай падзеяй у час канферэнцыі стала сустрэча з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, у час якой было падпісана міжбанкаўскае рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Пры садзейнічанні кітайскага банка ў чэрвені 2012 года Беларусбанк стаў першым банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. "Рамачнае пагадненне стане дадатковым імпульсам для развіцця двухбаковых узаемавыгадных адносін з адным з лідараў фінансавага рынку Кітая", - адзначылі ў беларускім банку.

У час перагавораў з кампаніяй CITIC Securities абмяркоўваліся пытанні арганізацыі незвязанага фінансавання для Беларусбанка на азіяцкім рынку капіталу.

Таксама былі праведзены перагаворы з кампаніяй China CAMC Engineering Co., Ltd., якая з'яўляецца кампаніяй-забудоўшчыкам Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, у час якіх бакі абмеркавалі варыянты і механізмы фінансавання парку.

Акрамя таго, адбылася сустрэча прадстаўнікоў ААТ "ААБ Беларусбанк" з кампаніяй GRG Banking Equipment Co., Ltd. (Ганконг). Было арганізавана наведванне China Guangfa Bank, які належыць да ліку перадавых высокатэхналагічных кітайскіх банкаў, дзе стаўка робіцца на тэхналогіі, пабудаваныя на прынцыпе самаабслугоўвання кліентаў.

"Праведзеныя сустрэчы з бізнес-коламі Кітая нададуць новы імпульс двухбаковым кантактам. Трэба адзначыць, што цяпер Беларусбанк уцягнуты практычна ва ўсе напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва: прыцягненне рэсурсаў кітайскіх банкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, абслугоўванне ў якасці фінансавага агента міжурадавых пазык і гуманітарных пагадненняў, ажыццяўленне разлікаў, у тым ліку і ў нацыянальных валютах", - рэзюмавалі ў прэс-службе Беларусбанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі