Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Ліп 2013

Беларусбанк і Белаграпрамбанк палепшылі пазіцыі ў рэйтынгу буйнейшых банкаў свету

31 ліпеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк" па выніках работы за 2012 год палепшылі свае пазіцыі у штогадовым рэйтынгу Top 1000 World Banks вядомага міжнароднага выдання аб банкаўскай індустрыі і фінансавых рынках The Banker, паведамляе БЕЛТА.

Галоўным крытэрыем пры ацэнцы патэнцыяльных удзельнікаў рэйтынгу з'яўляецца банкаўскі капітал першага ўзроўню: уласныя сродкі і прыбытак. Беларускія банкі за 2012 год грунтоўна нарасцілі свае актывы.

Згодна з Top 1000 World Banks - 2013 у сусветным маштабе Беларусбанк палепшыў сваю пазіцыю на 8 пунктаў, падняўшыся з 420-га на 412-е месца. Асноўны капітал буйнейшага беларускага банка на пачатак года склаў каля $2,7 млрд.

Таксама Беларусбанк заняў 14-е месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Акрамя таго, Беларусбанк прызнаны банкам нумар 1 у Беларусі.

Белаграпрамбанк падняўся ў рэйтынгу на 3 пункты і цяпер знаходзіцца на 504 месцы ў свеце. На пачатак 2012 года асноўны капітал гэтага банка перавысіў $800 млн.

Паводле ацэнак экспертаў, Беларусь трапіла ў дзясятку сусветных лідараў па росту банкаўскіх актываў.

Лідарам Top 1000 World Banks у гэтым годзе ўпершыню стаў кітайскі банк Industrial & Commercial Bank of China Ltd (ICBC) з рэкордным капіталам у больш як $160 млрд. Такім чынам, Bank оf America страціў першы радок у рэйтынгу.

The Banker складае рэйтынг буйнейшых банкаў свету з 1970 года. Часопіс пастаянна павялічвае мінімальны ўзровень капіталу, неабходны для пападання ў рэйтынг. У бягучым годзе гэта сума склала $342 млн.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў. З'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга. Доля Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе банка складае 97,98 працэнта.

ААТ "Белаграпрамбанк" - адзін з буйнейшых банкаў Беларусі. Гэта на 99 працэнтаў дзяржаўны банк, які з'яўляецца агентам Урада Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі дзяржаўных праграм. Універсальны камерцыйны банк. Адзіны беларускі карпаратыўны эмітэнт на міжнародным рынку пазыковага капіталу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі