Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2014

Беларусь зможа пастаўляць у РФ перапрацаваную прадукцыю з еўрапейскай сыравіны

14 жніўня, Масква /БЕЛТА - ІТАР-ТАСС/. Беларусь зможа пастаўляць у Расію перапрацаваную прадукцыю з еўрапейскай сыравіны. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт па выніках рабочай паездкі ў Мінск. У перагаворах прымалі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

"Беларускі бок адразу гарантаваў - мы рээкспартаваць прадукцыю не будзем, будзем пастаўляць толькі перапрацаваную прадукцыю", - адзначыў Данкверт.

Данкверт растлумачыў, што ў ходзе перагавораў было дасягнута ўзаемаразуменне па пытанні кантролю паставак прадуктаў харчавання, забароненых у Расіі, праз Беларусь.

"Калі гэта прадукцыя перапрацоўваецца, пасля перапрацоўкі яна можа пастаўляцца ў Расійскую Федэрацыю. Калі яна не перапрацоўваецца, то яна павінна быць спажыта на тэрыторыі Беларусі", - растлумачыў субяседнік агенцтва.

"Беларусь вядзе сваю незалежную палітыку, яна можа не далучацца да часовых мер, але пастаўкі прадукцыі яна ажыццяўляе з дазволеных прадпрыемстваў, а далей дзейнічаюць нарматыўныя дакументы Мытнага саюза", - удакладніў Данкверт.

Расійскі бок у ходзе перагавораў звярнуў асаблівую ўвагу на кантроль раслінаводчай прадукцыі. У гэтым выпадку на Беларусі ляжыць сур'ёзная адказнасць па надглядзе прадукцыі на прадмет яе бяспекі і наяўнасці каранцінных аб'ектаў, дадаў кіраўнік расійскага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі