Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2013

Беларусь з'яўляецца значным партнёрам для Польшчы ў гандлёва-эканамічнай сферы

14 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца значным партнёрам для Польшчы ў гандлёва-эканамічнай сферы. Такую думку сёння выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай польскаму нацыянальнаму святу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя сувязі паміж нашымі краінамі развіваюцца даволі актыўна. У мінулым годзе беларуска-польскі тавараабарот, згодна з польскай статыстыкай, склаў амаль $3 млрд. Прыблізна такі аб'ём тавараабароту павінен быць і па выніках 2013 года. У прыватнасці, за 8 месяцаў паказчык тавараабароту, паводле інфармацыі польскага боку, дасягнуў больш як $2 млрд. пры росце 3 працэнты.

Лешак Шарэпка адзначыў важнасць міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама кантактаў паміж еўрарэгіёнамі. У прыватнасці, згадаў аб беларуска-польска-ўкраінскіх праектах.

Пасол Польшчы таксама падкрэсліў, што ў будучым годзе плануецца арганізаваць форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы, якіх звязвае плённае супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі