Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2014

Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на фінансавы рынак ЗША

22 верасня, Нью-Ёрк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на фінансавы рынак ЗША. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння на адкрыцці ў Нью-Ёрку першага Беларуска-амерыканскага інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас вельмі важны выхад на фінансавы рынак ЗША, і мы вельмі разлічваем на канструктыўную сумесную работу на рынку фінансаў. Нашы дзяржаўныя і карпаратыўныя аблігацыі надзейна забяспечаны і маюць даволі высокі ўзровень даходнасці. Нам трэба сумесна ісці ў гэтым напрамку", - заявіў прэм'ер-міністр.

"Супрацоўніцтва ў галіне прамысловага і гандлёвага капіталу больш-менш паспяховае, а што датычыцца фінансаў - тут яшчэ шмат недахопаў", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі