Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2011

Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый малых замежных фірм

14 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый малых замежных фірм. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Аляксандр Груздоў на рэспубліканскай канферэнцыі па развіццю інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сённяшні дзень у Беларусі на даволі высокім узроўні пастаўлена работа па прыцягненню інвестыцый буйных інвестараў. З гэтай мэтай створана Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, але няма дакладнай сістэмы па прыцягненню інвестыцый невялікіх замежных кампаній. "Яны часам не ведаюць, куды звярнуцца, пайсці, каб укласці грошы, адкрыць у нашай краіне прадпрыемствы", - прызнаў Аляксандр Груздоў. Гэтаму сегменту неабходна ўдзяляць больш увагі. Работа ў гэтым напрамку надасць пэўны імпульс прытоку інвестыцый, дасць магчымасць сфарміраваць прывабны інвестыцыйны імідж Беларусі.

У Беларусі ёсць добрыя перспектывы для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, адзначыў на канферэнцыі старшыня праўлення Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Клаус Баер. На гэтым мерапрыемстве прадстаўнікі нямецкіх кампаній расказалі, як развіваецца дробны і сярэдні бізнес у Германіі. "Мы лічым, што такога ж узроўню развіцця малога бізнесу можна дабіцца і ў Беларусі", - сказаў Клаус Баер. Але для гэтага трэба наладзіць каналы ўзаемадзеяння, якія дадуць магчымасць малым і сярэднім прадпрыемствам, якія ствараюцца ў Беларусі, развіваць сувязі з невялікімі замежнымі кампаніямі, якія хочуць выйсці на беларускі рынак. Каб прыцягнуць інвестыцыі ў малы і сярэдні бізнес, трэба ствараць малыя прадпрыемствы. Паводле слоў Клауса Баера, малая нямецкая кампанія не будзе працаваць з буйнымі беларускімі дзяржаўнымі канцэрнамі, для яе гэта вельмі цяжка. Таму для прыцягнення інвестыцый у малы бізнес, трэба "ў нейкім сэнсе  змяненне структуры эканомікі Беларусі, каб малых і сярэдніх прадпрыемстваў было больш".

Цяпер у Беларусі дзейнічае цэнтр падтрымкі малога прадпрымальніцтва з удзелам нямецкага боку. Гэта ЗАТ "МАП ЗАТ" у Мінскім раёне. Гэта адзін з перадавых у Беларусі суб'ектаў структуры падтрымкі прадпрымальніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі