Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2012

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні гандлю з Індыяй прамысловай прадукцыяй

31 студзеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні гандлю з Індыяй прамысловай прадукцыяй. Аб гэтым заявіў сёння міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч па выніках пятага пасяджэння беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтву ў эканоміцы, гандлі, прамысловасці, навуцы і культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Кацярыніч з'яўляецца сустаршынёй беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі. Індыйскі бок на ёй прадстаўляе дзяржаўны міністр гандлю і прамысловасці Джацірадзіцья Сіндзіа, які знаходзіцца з дэлегацыяй з візітам у Беларусі.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Індыяй па выніках 2011 года дасягнуў $441 млн., пры гэтым экспарт склаў $286 млн., імпарт $155 млн. Тэмп росту двухбаковага гандлю паміж дзвюма краінамі ў 2011 годзе склаў 94 працэнты да 2010 года.

У Беларусі актыўна супрацоўнічаюць з індыйскімі кампаніямі буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку ААТ "МАЗ", "БелАЗ", "Амкадор". МАЗ супрацоўнічае з дзвюма індыйскімі кампаніямі - SRB International і West and Motors. Чакаецца візіт кампаніі Motors на МАЗ для правядзення дэманстрацыі першых узораў цягача і самазвала з колавай формулай 6х4 і правабаковым размяшчэннем рулявога кіравання.

ААТ "Амкадор" стварыла ўласную тавараправодную сетку на рынку Індыі. Цяпер у Нью-Дэлі дзейнічае СП ТАА "Амкадор Індыя" з гандлёвым філіялам і сэрвісным цэнтрам у горадзе Мангалор. Выраблены эксперыментальны пагрузчык "Амкадор-352-11" з нямецкім рухавіком Deutz. Цяпер праходзяць яго выпрабаванні на "Амкадоры", плануецца, што пасля іх завяршэння ў першым квартале 2012 года ўдасканаленая мадэль пагрузчыка будзе пастаўлена ў Індыю для эксплуатацыйных выпрабаванняў у горнай прамысловасці.

Разгортваецца на рынку Індыі і БелАЗ. Цяпер гэта прадпрыемства стварыла там сэрвісны цэнтр. Акрамя таго, пастаўляюць прадукцыю ў Індыю ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод" і ААТ "Інтэграл". Па выніках студзеня-лістапада 2011 года тавараабарот прадпрыемстваў Мінпрама склаў больш як $7,6 млн. (63,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года).

Беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках у Індыю прамысловага абсталявання, кар'ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, машын спецпрызначэння, трактароў, аўтамабільных шын, хімвалакна і тканін, інтэгральных мікрасхем і прыбораў. Акрамя таго, краіны прадоўжаць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Размова ідзе аб рэалізацыі праекта паміж індыйскай кампаніяй BHEL і гродзенскай ЦЭЦ-2. Гэта кампанія пастаўляе абсталяванне на беларускае энэргапрадпрыемства. Беларусь таксама гатова стварыць сумеснае прадпрыемства з Індыяй па зборачнай вытворчасці ветраўстановак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі