Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2014

Беларусь зацікаўлена ў лібералізацыі гандлёвага рэжыму "тройкі" з іншымі краінамі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў лібералізацыі гандлёвага рэжыму мытнай "тройкі" з іншымі краінамі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 11 ліпеня на сустрэчы з членам Калегіі (міністрам) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэем Сляпнёвым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі адносна сусветных тэндэнцый лібералізацыі гандлю, адзначаны тэндэнцыі заключэння двухбаковых і рэгіянальных пагадненняў аб свабодным гандлі. У сувязі з гэтым Уладзімір Макей і Андрэй Сляпнёў абмеркавалі работу, якая праводзіцца дзяржавамі - членамі Мытнага саюза па заключэнні пагадненняў аб свабодным гандлі з некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх аб'яднаннямі. Андрэй Сляпнёў адзначыў, што найбольшы прагрэс назіраецца на перагаворным трэку з В'етнамам, з якім ЕЭК разлічвае выйсці на падпісанне пагаднення ўжо ў бягучым годзе.

У сваю чаргу Уладзімір Макей адзначыў, што адкрытасць беларускай эканомікі абумоўлівае зацікаўленасць Беларусі ў развіцці гандлёвых і інвестыцыйных сувязей, лібералізацыі гандлёвага рэжыму "тройкі" з іншымі краінамі, у тым ліку і высокаразвітымі, але на аснове прынцыпу ўзаемных кампрамісаў і выгад. Ён вітаў пачатак прадметнай прапрацоўкі пытання па стварэнні зоны свабоднага гандлю з Ізраілем, з якім Беларусь развівае шматпланавае супрацоўніцтва.

Бакі таксама закранулі бягучую сітуацыю ў выбудоўванні еўразійскай інтэграцыі, выклікі, якія ўзнікаюць перад саюзам "тройкі" ў сувязі з украінскім крызісам, і іншыя пытанні, што знаходзяцца ў кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі. На заканчэнне Андрэй Сляпнёў падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца сапраўдным прыхільнікам інтэграцыі, і з задавальненнем адзначыў існуючае канструктыўнае ўзаемадзеянне з беларускім бокам і высокую кваліфікацыю беларускіх экспертаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі