Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2014

Беларусь зацікаўлена ў аднаўленні сувязей з Эстоніяй у галіне сельскай гаспадаркі

25 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў аднаўленні сувязей з Эстоніяй у галіне сельскай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў пасля падпісання ў Мінску мемарандума аб узаемаразуменні паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мемарандум аб узаемаразуменні будзе садзейнічаць развіццю адносін дзвюх дзяржаў у галіне сельскай гаспадаркі. Мы спадзяёмся, што гэта сустрэча прывядзе да таго, што нашы кааперацыйныя сувязі, разбураныя пасля завяршэння Савецкага Саюза, будуць адноўлены. Мы бачым зацікаўленасць эстонскага боку і таксама ў гэтым зацікаўлены", - канстатаваў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, плануецца рэалізацыя сумесных вытворчых праектаў, у прыватнасці ў малочнай і рыбнай галінах. "Мы спадзяёмся, што будзе і экспарт у краіны Еўрапейскага саюза. Любая еўрапейская кампанія, якая прыходзіць у нашу краіну, ствараючы тут свае вытворчыя магутнасці, будзе садзейнічаць на сваім узроўні, каб сертыфікаваць новаствараемыя прадпрыемствы для экспарту ў краіны Еўрапейскага саюза і трэція краіны", - адзначыў спецыяліст.

Беларусь у апошнія гады правяла маштабную мадэрнізацыю сваіх перапрацоўчых прадпрыемстваў - і малочных, і мясных, і рыбных, таму цяпер мае магчымасці для нарошчвання вытворчых магутнасцей. "Большасць устаноўленага абсталявання модульнае. Гэта значыць купіў новы модуль, даставіў да таго, што ёсць, і можна павялічыць аб'ёмы", - адзначыў Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, калі абедзве краіны знойдуць эканамічныя інтарэсы для павелічэння аб'ёму перапрацоўкі сыравіны, якая пастаўляецца, у тым ліку рыбнай, будзе і магчымасць нарасціць вытворчыя магутнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі