У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2014

Беларусь запросіць місію МАГАТЭ для аналізу пляцоўкі БелАЭС

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь запросіць місію МАГАТЭ для аналізу пляцоўкі БелАЭС. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да запуску станцыі мы можам запрасіць тры такія місіі. А калі будзе неабходнасць, то і чацвёртую", - сказала першы намеснік міністра.

У перыяд з 2 па 5 чэрвеня ў Жэневе адбылася шостая сесія нарады бакоў канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце. "Пытанне аб запрашэнні місіі МАГАТЭ ў час сустрэчы было дабаўлена ў рашэнне нарады бакоў па прапанове літоўскага боку і было падтрымана Еўрасаюзам", - растлумачыла прадстаўнік Мінпрыроды. Яна дадала, што прапанова стала рэкамендацыяй Беларусі па ажыццяўленні канвенцыі Эспо.

Чакаецца, што ў час місіі будзе праводзіцца ацэнка прыродных з'яў, якія могуць уздзейнічаць на пляцоўку БелАЭС, і запасу трываласці праекта станцыі ў сувязі з такімі ўздзеяннямі.

Паводле слоў першага намесніка міністра, Беларусь вядзе перагаворы з сакратарыятам МАГАТЭ па пытанні арганізацыі місіі для аналізу БелАЭС ужо каля двух месяцаў. Аднак правядзенне місій МАГАТЭ даволі складанае мерапрыемства з пункту гледжання падрыхтоўкі. Па-першае, аналіз уздзеяння станцыі абыдзецца рэспубліцы ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў. "Акрамя таго, місіі патрабуюць грунтоўнай падрыхтоўкі", - сказала Ія Малкіна. Прадстаўнікам МАГАТЭ неабходна будзе прадаставіць дакументацыю на англійскай мове. Такім чынам, давядзецца перакласці на замежную мову сотні старонак разнастайных заканадаўчых актаў, нарматыўна-тэхнічных дакументаў, справаздач, праектнай дакументацыі.

Місія, якую прапанавала Беларусі Літва, за апошнія 3 гады праводзілася толькі ў 19 дзяржавах. "Гэта сведчыць аб тым, што ёсць пэўная чарга. І калі мы заўтра адправім запрашэнне - гэта яшчэ не значыць, што місія прыедзе ў Беларусь паслязаўтра", - адзначыла Ія Малкіна.

"Хачу падкрэсліць, што Беларусь на справе гатова да ўзаемадзеяння з Літвой у галіне ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, - сказала першы намеснік міністра. - Мы спрабуем выбудаваць такі дыялог ужо на працягу некалькіх гадоў, з улікам таго факта, што за некалькі кіламетраў ад беларуска-літоўскай граніцы выводзіцца з эксплуатацыі Ігналінская АЭС, ёсць планы пабудаваць новую станцыю - Вісагінскую АЭС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс