Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2011

Беларусь запрасіла кампаніі Катара да ўдзелу ў буйных інвестпраектах у транспартнай сферы

9 верасня, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь запрасіла кампаніі Катара да ўдзелу ў буйных інвестпраектах у транспартнай сферы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў абмяркоўваліся на нядаўняй сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Беларусі Івана Шчэрбы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Катара.

У час перагавораў кіраўнік Мінтранса праінфармаваў замежных гасцей аб структуры транспартнага комплексу Беларусі і падкрэсліў, што міністэрства адкрыта для супрацоўніцтва і гатова зрабіць усё неабходнае для яго актывізацыі. Міністр выказаў упэўненасць, што з пераліку, прапанаванага Беларуссю, прадстаўнікі Катара змогуць знайсці цікавыя для сябе праекты. У прыватнасці, Іван Шчэрба адзначыў, што ў краіне рэалізуюцца праекты па будаўніцтву і рэканструкцыі аўтамабільных дарог. Беларусь імкнецца максімальна прыцягваць у іх замежныя інвестыцыі. "Мінтранс гатовы рэканструяваць некаторыя ўчасткі дарог на ўмовах канцэсіі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прывабным для катарскіх інвестараў можа стаць праект па электрыфікацыі некаторых участкаў чыгуначных ліній. Катарскія кампаніі былі праінфармаваны таксама аб яшчэ адным перспектыўным і маштабным інвестпраекце - па будаўніцтву транспартна-лагістычнага цэнтра пад Оршай. "Яшчэ адзін цікавы напрамак для супрацоўніцтва - стварэнне беларускага марскога флоту, - дадалі ў прэс-службе. - Кіраўнік галіны перакананы, што аргументам "за" можа стаць Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана, які адкрывае дадатковыя перспектывы, асабліва ў сферы транспарту".

Са свайго боку прадстаўнікі катарскіх кампаній выказалі зацікаўленасць у беларускіх праектах. "Як адзначыў дырэктар па інвестыцыях падраздзялення агульных партфельных укладанняў кампаніі "Катар Холдынг" Маркус Ванка, усходняя кампанія гатова ўкладваць вялікія грошы і ажыццяўляць сумесныя праекты, якія ў будучым прынясуць поспех і прыбытак, - паведамілі ў Мінтрансе. - Гэту пазіцыю падтрымалі і іншыя члены катарскай длегацыі, у тым ліку супрацоўнікі кампаніі "Катарый Дыяр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі