Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Снж 2014

Беларусь з 2018 года плануе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі

4 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь з 2018 года плануе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі, паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці Міністэрства энергетыкі Беларусі Міхаіл Малашэнка.

"Мы поўнасцю ў сваім балансе адмовімся ад імпарту электрычнай энергіі, пачынаючы з 2018 года", - сказаў ён. Гэта будзе звязана з уводам у эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Увод БелАЭС прывядзе да загрузкі найбольш эфектыўнага абсталявання энергасістэмы з меншым удзельным расходам на выпрацоўку электрычнай энергіі. Міхаіл Малашэнка адзначыў, што ўдзельны расход па новых блоках і існуючых блоках кандэнсацыйных станцый на выпрацоўку электраэнергіі адрозніваецца прыкладна на 30 працэнтаў. Сабекошт кілават у гадзіну на Беларускай АЭС будзе істотна ніжэйшым, чым той, што выпрацоўваецца ў краіне цяпер.

Кіраўнік упраўлення звярнуў увагу, што пасля пуску Беларускай АЭС можна будзе пастаўляць электраэнергію ў краіны блізкага і далёкага замежжа. "Гэта паўплывае на сабекошт канечнага прадукту (электраэнергіі. - Заўвага БЕЛТА) для спажыўцоў Беларусі, яны толькі выйграюць незалежна ад таго, будзе гэта рэальны сектар эканомікі ці фізічныя асобы", - рэзюмаваў Міхаіл Малашэнка.

Як паведамлялася, Беларусь папярэдне плануе ў 2015 годзе імпартаваць каля 2,5 млрд. кВт.гадз электраэнергіі. Рэспубліка кожны год зніжае імпарт электраэнергіі. У 2014 годзе ў параўнанні з 2012 годам аб'ёмы, што закупляюцца звонку, знізіліся амаль у два разы.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - ў 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі