Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2010

Беларусь выпусціць у 2010 годзе доўгатэрміновыя еўрааблігацыі на $1 млрд.

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2010 годзе выпусціць дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму да $1 млрд. з тэрмінам абарачэння не менш як пяць гадоў. Аблігацыі будуць размешчаны за межамі тэрыторыі Беларусі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 20 мая 2010 года нумар 758, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна. Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 13 мая 2010 года нумар 245 "Аб выпуску дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь".

Таксама пастановай адобраны праекты праспекта эмісіі дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Рэспублікі Беларусь і дагавораў, звязаных з выпускам аблігацый, а таксама іх размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем; пісьма паміж Рэспублікай Беларусь у асобе Міністэрства фінансаў і "Дойчэ Банк АГ" (філіял у Лондане, Вялікабрытанія), якое прадугледжвае назначэнне плацежнага агента і агента па лістынгу; агенцкага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь у асобе Міністэрства фінансаў і "Дойчэ Банк АГ" (філіял у Лондане, Вялікабрытанія), "Дойчэ Банк Люксембург С.А." (Люксембург); пісьма паміж Міністэрствам фінансаў і "Стэрлінг Файнэншнл Прынт ЛДТ" (Вялікабрытанія), якое прадугледжвае назначэнне агенцтва друку; пагаднення аб падпісцы паміж Беларуссю ў асобе Міністэрства фінансаў і "БНП Парыба" (філіял у Лондане, Вялікабрытанія), "Дойчэ Банк АГ" (філіял у Лондане, Вялікабрытанія), "Роэл Бэнк оф Скотлэнд плс" (Вялікабрытанія), Акцыянерным камерцыйным Ашчадным банкам Расійскай Федэрацыі (адкрытае акцыянернае таварыства), ААТ "ААБ Беларусбанк".

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праектах дакументаў і іх падпісанне. Яму таксама дазволена пры неабходнасці ўносіць у іх змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Мінфін Беларусі, акрамя выпуску аблігацый, будзе праводзіць выплату камісій, узнагароджанняў і ажыццяўленне іншых расходаў, звязаных з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем аблігацый, за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце для абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу.

Акрамя таго, сумесна з Міністэрствам замежных спраў Мінфін вызначыць працэсуальнага агента, упаўнаважанага на атрыманне і перадачу працэсуальных дакументаў па пытаннях магчымых судовых разбораў у сувязі з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем аблігацый.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Нагадаем, указам нумар 245 ад 13 мая 2010 года Савету Міністраў Беларусі прадастаўлена права ў 2010-2011 гадах выпусціць аблігацыі на суму да $2 млрд. з тэрмінам абарачэння не менш як 5 гадоў і размяшчэннем іх за межамі краіны. Указ прыняты ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку рэспублікі.

Як паведаміў раней карэспандэнту БЕЛТА міністр фінансаў Андрэй Харкавец, Міністэрства фінансаў Беларусі штодзень адсочвае сітуацыю на міжнародным фінансавым рынку і ў выпадку спрыяльнага развіцця падзей гатова на працягу некалькіх дзён выйсці на яго са сваімі еўрааблігацыямі.

"Наша жаданне цяпер - дачакацца так званага акна, калі ўсе фактары будуць сведчыць, што ў гэты момант нашы пазыкі будуць найбольш удачна прадстаўлены на рынку для інвестараў. Любая нестабільнасць на рынку адбіваецца на пазычальніку. Таму нам пажадана дабіцца моманту, калі рынак будзе працаваць найбольш стандартна, без усякіх рыўкоў, падзенняў, узлётаў", - сказаў міністр фінансаў. Ён таксама дадаў: "Гэта пазіцыя адсочваецца штодзень. У нас сітуацыя такая, што калі рынак будзе спрыяльны, мы можам на працягу некалькіх дзён апынуцца на ім".

Паводле слоў Андрэя Харкаўца, вялікае садзейнічанне ў гэтай рабоце Беларусі аказваюць арганізатары пазык. "Яны раяць, калі лепш выйсці, якія крытэрыі сёння рынак можа нам прапанаваць", - сказаў ён.

У якасці арганізатараў па размяшчэнню еўрааблігацый Беларусі выбраны чатыры банкі: BNP Paribas, Deutsche Bank AG, The Royal Bank of Scotland plc і Ашчадны банк Расіі ААТ. "Яны таксама зацікаўлены ў вельмі добрых выніках нашага дэбюту, паколькі заўсёды было ганарова ўпершыню вывесці краіну на рынак", - падкрэсліў Андрэй Харкавец.

У цэлым ён растлумачыў: "Выхад Беларусі на рынак еўрааблігацый не можа мець якую-небудзь адну мэту, бо мы дэбютуем на гэтым рынку". Міністр фінансаў назваў некалькі задач, якія ставіць Беларусь, рыхтуючыся да выхаду на рынак еўрааблігацый. Па-першае, гэта прыцягненне рэсурсаў, проба сябе на гэтым рынку, дэманстрацыя Беларусі як суверэннага пазычальніка. Робіцца гэта для таго, каб адкрыць для сябе альтэрнатыўныя варыянты пазык, а яны заўсёды неабходны для любой дзяржавы.

Па-другое, размова ідзе аб фарміраванні крэдытнай гісторыі. Гэта іміджавы праект для краіны. Фарміраванне крэдытнай гісторыі прадугледжвае ў далейшым тое, што на базе нашай пазыкі беларускія дзяржаўныя карпарацыі, прыватны бізнес змогуць карыстацца аналагічным інструментам на знешніх рынках, а таксама тое, што для іх умовы пазыкі, якія мы сфарміруем на ўзроўні краіны, фактычна будуць арыенцірам цэнавых дыяпазонаў.

Гаворачы аб магчымай вартасці пазык, міністр фінансаў растлумачыў, што, як правіла, заўсёды старт любой краіны крыху даражэйшы, чым рэальна ацэньваецца любы пазычальнік, паколькі гэта дэбют, а за дэбют трэба крыху больш плаціць. Паводле слоў Андрэя Харкаўца, пакуль цяжка ацэньваць, наколькі даражэй гэта будзе для Беларусі. "Усё пакажа перспектыва, - сказаў міністр. - Але ўсе нашы наступныя пазыкі, безумоўна, будуць характарызавацца зніжэннем вартасці пазыкі, паляпшэннем умоў работы і банкаў з намі".

"Мы арыентуемся на тыя пазіцыі, на якія арыентуецца сёння рынак, на тых суверэнных пазычальнікаў, якія ўжо выпусцілі паперы. Гэтыя паперы таргуюцца. Таму індыкатыўна арыентавацца можна на вартасць такіх папер", - растлумачыў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі