Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2012

Беларусь вядзе перагаворы па продажы 8 прадпрыемстваў

12 красавіка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь вядзе перагаворы па продажы 8 прадпрыемстваў. Аб гэтым паведаміў 12 красавіка журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер вядуцца канкрэтныя перагаворы па 8 прадпрыемствах, якія вызначаны Прэзідэнтам у рамках прыватызацыйнай работы і сумесна з Сусветным банкам", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Работу праводзіць Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Адпрацоўваецца механізм з Сусветным банкам. Выдзелены 8 прадпрыемстваў розных галін, прапанаваных на прыватызацыі. Прайшоў конкурс сярод фінансавых кансультантаў па продажах гэтых прадпрыемстваў. Як адзначыў Мікалай Снапкоў, "апетыт сярод кансультантаў быў сур'ёзны, заявіліся да ўдзелу 30 кансультантаў, на гэты момант адабралі 13". Сярод іх будзе вызначаны конкурс, і прыватызацыя гэтых 8 прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з тымі міжнароднімі стандартамі, якія існуюць у лепшых сусветных практыках.

Прадстаўленыя да прыватызацыі з удзелам фінансавых кансультантаў 8 прадпрыемстваў з'яўляюцца сярэднімі па велічыні. Сярод іх Мінскі маргарынавы завод, шэраг прадпрыемстваў будаўнічай і дрэваапрацоўчай галін. "Але прыватызацыя ў тым і заключаецца, што размова ідзе не пра "блакітныя фішкі", - заўважыў Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, перагаворы па "блакітных фішках", калі і праводзяцца, то "гэта даволі далікатныя рэчы, якія нясуць пад сабой як эканамічныя, так і геапалітычныя плюсы і мінусы". Таму "блакітныя фішкі" не з'яўляюцца індыкатарам прыватызацыі. "Індыкатар прыватызацыі - пастаянна канструктыўная работа менавіта з прадпрыемствамі сярэдняга ўзроўню", - сказаў кіраўнік ведамства.

Міністр эканомікі таксама адзначыў, што правілы гульні ў працэсах прыватызацыі ў Беларусі ўстаноўлены заканадаўствам. Для гэтага не абавязкова мець пералікі прадпрыемстваў, якія прапануюцца для продажу, хоць яны і магчымы. "Галоўнае, што ў нас прыватызацыя магчыма, яна ідзе, усё залежыць ад цаны і ўмоў, якія прапануе інвестар", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь выконвае ўсе абавязацельствы, якія патрабуе ад яе Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс