Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2013

Беларусь уключана ў Генеральную сістэму прэферэнцый Нарвегіі

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 27 лютага адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення Еўропы МЗС Сяргея Маліноўскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Нарвегіі ва Украіне і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву Ёнам Елведалам Фрэдрыксенам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс.

Асноўная ўвага была ўдзелена магчымасці развіцця дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў, актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

Пасол афіцыйна паведаміў беларускаму боку аб уключэнні з 1 студзеня 2013 года Рэспублікі Беларусь, разам з шэрагам іншых дзяржаў, у дзеючую Генеральную сістэму прэферэнцый Нарвегіі, якая забяспечвае яе бенефіцыярам ільготны доступ тавараў на нарвежскі рынак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі