Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2010

Беларусь уяўляе інтарэс для дзелавых колаў Германіі - пасол ФРГ

15 верасня, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Беларусь уяўляе інтарэс для дзелавых колаў Германіі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Крыстаф Вайль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася ўжо, у лістападзе ў Франкфурце-на-Майне пройдзе беларускі інвестыцыйны форум. "Наколькі мне вядома, у Франкфурт прыбудзе прэм'ер-міністр Беларусі. Я лічу, што гэта добрая магчымасць прадставіць патэнцыял Беларусі германскім інвестарам", - адзначыў Крыстаф Вайль.

Ён таксама дадаў, што ў час кантактаў з прадстаўнікамі германскай эканомікі, якія адбыліся перад яго прыездам у Мінск, пераканаўся ў тым, што "беларускі рынак уяўляе сабой інтарэс для германскіх бізнесменаў".

На думку пасла, "некаторае запавольванне інвестыцыйных працэсаў з боку Германіі тлумачыцца тым, што рамачныя ўмовы Беларусі для германскіх дзелавых колаў пакуль не вельмі зразумелыя". У сувязі з гэтым правядзенне беларускага інвестыцыйнага форуму ў Франкфурце-на-Майне стане добрай магчымасцю паказаць германскім інвестарам, што іх чакае ў Беларусі ў прававых і падатковых адносінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі