Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Dec 2010

Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт грузавых аўтамабіляў амаль у 2,6 раза

24 снежня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь у студзені-кастрычніку бягучага года павялічыла экспарт грузавых аўтамабіляў у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года амаль у 2,6 раза да больш як 5,3 тыс. штук, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

За дзесяць месяцаў павялічыліся продажы і іншых асноўных відаў экспартуемых тавараў. Так, пастаўкі калійных угнаенняў да ўзроўню студзеня-кастрычніка мінулага года склалі 250,7 працэнта, седлавых цягачоў - 210,8 працэнта, неапрацаваных лесаматэрыялаў - 164,7 працэнта, стальных труб - 161,5 працэнта, частак і прылад для трактароў і аўтамабіляў - 150,8 працэнтаў, металакорду - 136,7 працэнта, мяса і мясных субпрадуктаў - 137,6 працэнта, керамічнай пліткі - 126,8 працэнта, хімічных валокнаў і ніцей - 111,2 працэнта.

У той жа час да 64,5 працэнта да студзеня-кастрычніка 2009 года знізіўся экспарт нафтапрадуктаў - гэта прыкладна 8,16 млн. т. Пастаўкі на знешні рынак азотных угнаенняў склалі 98,9 працэнта, або 216,5 тыс. т. Скараціўся і экспарт сельскагаспадарчай тэхнікі (87,9 працэнта), чорных металаў (90,7 працэнта), палімераў этылену (88,8 працэнта).

Паводле даных Белстата, у студзені-кастрычніку Беларусь павялічыла імпарт некаторых асноўных відаў тавараў, у тым ліку прыроднага газу. Яго закуплена 17,2 млрд. куб.м, што склала 128,6 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Узрос імпарт апаратуры сувязі (224,7 працэнта), электрычных рухавікоў і генератараў (175,7 працэнта), чорных металаў (130,3 працэнта), легкавых аўтамабіляў (132,4 працэнта), труб з чорных металаў (132 працэнты).

Пры гэтым за студзень-кастрычнік закупкі нафты скараціліся да 64,3 працэнта, нафтапрадуктаў - да 40,2 працэнта. Імпартавана 11,5 млн. т нафты і больш як 1,2 млн. т нафтапрадуктаў. У тым ліку з Расіі імпартавана 10,2 млн. т нафты і 732,6 тыс. т нафтапрадуктаў. Скараціўся таксама імпарт прадуктаў для кармлення жывёлы - да 90,1 працэнта, грузавых аўтамабіляў - да 70,6 працэнта, збожжавых культур - да 51,2 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі