Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2010

Беларусь у наступнай пяцігодцы будзе штогод адкрываць да двухсот СП з замежным капіталам

22 верасня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь у наступнай пяцігодцы будзе штогод адкрываць да двухсот СП з замежным капіталам і прыцягваць па $3-4 млрд. штогод прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці новага завода СП "Бако Бісаў", які размясціўся на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша праграма развіцця на 2011-2015 гады прадугледжвае, што мы павінны адкрываць да двухсот такіх прадпрыемстваў штогод і прыцягваць па $3-4 млрд. прамых замежных інвестыцый", - сказаў Андрэй Кабякоў. Вытворчасць біметалічных піл - гэта высокаканкурэнтная вытворчасць, якая арганізавана ў Мінску з удзелам шведскай кампаніі SNA Eyrope. Гэта прадукцыя пойдзе з Мінска па ўсіх краінах свету. Віцэ-прэм'ер ацаніў упартасць кампаніі, яе імкненне да рэалізацыі гэтага перспектыўнага праекта ў Беларусі.

Сумеснае прадпрыемства "Бако Бісаў" у Беларусі з 1999 года. За гэты час вытворчасць пашырылася і цяпер гэты бізнес расце, прыкладам таго і стала стварэнне новага завода. Віцэ-прэм'ер Беларусі падзякаваў замежным інвестарам "за веру ў Беларусь" і выказаў упэўненасць, што гэты працэс пойдзе "у такім жа ключы, і супрацоўніцтва прадоўжыць сваё развіццё". Чакаецца, што будзе будавацца другая чарга гэтага завода, праект атрымае сваё прадаўжэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі