Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2014

Беларусь у бліжэйшыя гады мае намер стаць лідарам ва Усходняй Еўропе ў развіцці "лічбавай эканомікі"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXI Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2014" і XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў інфармацыйныя тэхналогіі поўнасцю змянілі аблічча сучаснага свету, адкрыўшы перад чалавецтвам небывалыя раней магчымасці. Нездарма цяперашні этап развіцця цывілізацыі так і называецца - "інфармацыйнае грамадства", - гаворыцца ў прывітанні

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь вызначыла амбіцыйную задачу ў бліжэйшыя гады стаць лідарам ва Усходняй Еўропе ў развіцці "лічбавай эканомікі". "Асновай нашага поспеху, упэўнены, будуць дасягненні таленавітых беларускіх вучоных, інжынераў, праграмістаў і прадпрымальнікаў, прадстаўленыя на пляцоўцы "ТІБО-2014", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць сімвалічным, што форум "ТІБО-2014" і выстаўка "СМІ ў Беларусі" праходзяць разам. "Па-за Інтэрнэту традыцыйныя СМІ сёння ўжо нельга ўявіць. Відавочна, што актыўнае пашырэнне інавацыйных тэхналогій у айчынную медыясферу - фундамент яе поспеху".

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям форуму "ТІБО-2014" і выстаўкі "СМІ ў Беларусі" хутчэйшага дасягнення намечаных мэт і плённай работы на карысць беларускага народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі