У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Врс 2013

Беларусь стварае асобнага трэйдара ААТ "БКК" для каардынацыі экспартных паставак калійных угнаенняў

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стварае асобнага трэйдара ААТ "Беларуская калійная кампанія" для каардынацыі экспартных паставак калійных угнаенняў. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, адпаведны ўказ нумар 399 "Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня.

У мэтах рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжана рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічнай ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" назвай, але ў іншай прававой форме - ААТ "Беларуская калійная кампанія".

У сувязі з гэтым навастворанай кампаніі прадастаўлена рэалізоўваць выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі, замацаванае за дзяржавай, а таксама распаўсюдзіць на яе дзеянне норм указа ад 25 жніўня 2005 года нумар 398 "Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў" і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць дзейнасць ЗАТ "БКК".

Такім чынам, на ААТ "Беларуская калійная кампанія" будзе ўскладзена каардынацыя ўсіх экспартных паставак беларускіх калійных угнаенняў.

Гэта дасць магчымасць захаваць за Рэспублікай Беларусь добра вядомы на сусветным рынку брэнд, сэканоміць час і рэсурсы для арганізацыі ўласнага трэйдара і ў поўнай меры скарыстацца напрацоўкамі ЗАТ "БКК" у частцы наладжаных кантактаў са спажыўцамі і збытавых каналаў, адзначылі ў прэс-службе. Аснову кадраў складуць беларускія спецыялісты ЗАТ "БКК".

Генеральны дырэктар створанай структуры будзе, у парадку выключэння, сумяшчаць гэту пасаду з выкананнем абавязкаў генеральнага дырэктара ЗАТ "БКК".

Аляксандр Лукашэнка падпісаў таксама ўказ нумар 400 "Аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні і ўнясенні дапаўненняў і змянення ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2011 г. нумар 442 і ад 17 студзеня 2012 г. нумар 37".

Для забеспячэння стабільнай работы ААТ "Беларуськалій" прадугледжана ўстанаўленне з 1 верасня 2013 года да 31 снежня 2013 года нулявой стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні. Акцыянернаму таварыству таксама прадастаўлена адтэрміноўка па выплаце ў рэспубліканскі бюджэт разавага плацяжу за права карыстання нетрамі (Петрыкаўскае радовішча) да 31 снежня 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску