Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2011

Беларусь разлічвае прыцягнуць у бліжэйшыя гады праз сыравінны бізнес $6-7 млрд. інвестыцый

5 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае прыцягнуць у бліжэйшыя гады праз сыравінны бізнес $6-7 млрд. інвестыцый. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з вядомым расійскім бізнесменам Міхаілам Гуцарыевым, які з'яўляецца таксама ўладальнікам кампаніі GMC Global Energy plc (Вялікабрытанія і Паўночная Ірландыя), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да Беларусі ёсць, і мы разлічваем прыцягнуць у бліжэйшыя гады, у тым ліку праз сыравінны бізнес, $6-7 млрд. інвестыцый", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што ў планы супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй уваходзяць разам з будаўніцтвам новага калійнага камбіната магчымыя праекты ў галіне асваення іншых радовішчаў. У прыватнасці размова ідзе аб здабычы гранітнага шчэбеню на Сітніцкім радовішчы. "Там аб'ём інвестыцый ацэньваецца на ўзроўні $250-300 млн. Гэта рэальны высокаліквідны тавар", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, Беларусь будуе сваю эканоміку, максімальна выкарыстоўваючы мясцовыя рэсурсы, "каб было больш дабаўленай вартасці". Вельмі вялікія праекты цяпер рэалізуюцца ў лясным комплексе краіны, частка з іх пачне працаваць ужо ў 2011 годзе, астатнія - у 2012 годзе.

Важным і перспектыўным праектам з'яўляецца таксама распрацоўка Петрыкаўскага радовішча калійных солей. Ужо аб'яўлены міжнародны конкурс па асваенню радовішча. Інвестыцыі ў гэты праект ацэньваюцца на ўзроўні $4-5 млрд. Яго рэалізацыя дасць магчымасць павялічыць беларускія магутнасці па вытворчасці калійных угнаенняў яшчэ на 3-4 млн.т у год. "Для гэтага ствараюцца ўсе неабходныя камфортныя ўмовы, у тым ліку заканадаўчая база", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён таксама паведаміў, што ў гэтым годзе Беларусь, нягледзячы на складаную сітуацыю ў эканоміцы і фінансавай сферы, прыцягнула, паводле даных на 1 верасня 2011 года, $5,6 млрд. замежных інвестыцый, што перавышае ўзровень ўсяго 2010 года. Такім чынам, падкрэсліў прэм'ер-міністр, у Беларусі ідзе рэалізацыя Дырэктывы нумар 4, актывізуецца дзяржаўна-прыватнае партнёрства, у тым ліку і па пытаннях інвестыцый. На думку прэм'ера, інвестыцыйная дзейнасць у Беларусі будзе паспяхова рэалізоўвацца, у тым ліку і дзякуючы рабоце з вядучымі інвестарамі свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі