Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Май 2013

Беларусь разлічвае пашырыць пастаўкі ў Арменію буйнакар'ернай тэхнікі

13 мая, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае пашырыць пастаўкі ў Арменію буйнакар'ернай тэхнікі. Аб гэтым сёння ў Ерэване заявіў міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч на сустрэчы з міністрам эканомікі Арменіі Ваграмам Аванесянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, беларускі міністр адзначыў, што ў Арменіі добра развіта горназдабыўная прамысловасць, і тэхніка прадпрыемства "БелАЗ" грузападымальнасцю да 130 т ужо запатрабавана і паспяхова працуе ў гэтай краіне. "Спадзяюся, што для распрацоўкі новых радовішчаў мы ўжо ў канцы бягучага года або ў 2014-м паставім сюды і першыя 160-тонныя БелАЗы", - адзначыў міністр.

Дзмітрый Кацярыніч таксама выказаў гатоўнасць арганізаваць пастаўкі ў Арменію і іншай неабходнай тэхнікі, якая выпускаецца ў Беларусі. Так, для сельскай гаспадаркі беларускімі прадпрыемствамі распрацаваны цэлы шлейф тэхнікі і абсталявання, сярод якіх у тым ліку ёсць агрэгаты для апрацоўкі вінаграднікаў.

У сваю чаргу міністр эканомікі Арменіі таксама выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі намечаных сумесных праектаў і пошуку новых відаў і напрамкаў супрацоўніцтва, якія далі б магчымасць значна нарасціць двухбаковы тавараабарот.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі