Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2014

Беларусь разлічвае ў 10 разоў павялічыць колькасць працуючых у краіне кампаній з брытанскім капіталам

14 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў 10 разоў павялічыць колькасць працуючых у краіне кампаній з брытанскім капіталам. Аб гэтым сёння заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы на адкрыцці Беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму ў Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі паспяхова працуюць 268 кампаній з брытанскім капіталам. Мы хочам гэту лічбу павялічыць мінімум у 10 разоў, і перадумовы для гэтага ёсць", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што Беларусь і Вялікабрытанія ўжо сёння могуць гаварыць аб сур'ёзным двухбаковым узаемадзеянні ў гандлі, стварэнні сумесных вытворчасцей. "У 2014 годзе Вялікабрытанія ў экспарце Беларусі заняла трэцяе месца з аб'ёмам каля $2,3 млрд. Амаль $2 млрд склалі ў бягучым годзе брытанскія інвестыцыі ў Беларусь, прыкладна $900 млн - інвестыцыі з Беларусі ў Вялікабрытанію", - канстатаваў Мікалай Снапкоў. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што гэтыя лічбы будуць значна павялічаны.

Паводле слоў Мікалая Снапкова, Беларусь характарызуе палітычная і сацыяльная стабільнасць, нізкі ўзровень карупцыі і злачыннасці ў цэлым, развітая сацыяльная і бізнес-інфраструктура. "Мы не толькі захавалі патэнцыял былога Савецкага Саюза, але і прымножылі яго. Узровень ВУП на душу насельніцтва з 2000 года патроіўся. Узроўні беднасці, няроўнасці, беспрацоўя самыя нізкія ў рэгіёне", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Асобна Мікалай Снапкоў спыніўся на развітой транспартнай інфраструктуры. "Гэта сур'ёзны элемент эканамічнай прасторы краіны, важнейшы элемент еўрапейскай транспартнай сістэмы і адзін са складнікаў Вялікага шаўковага шляху, які адраджаецца", - адзначыў міністр. Паводле яго слоў, па тэрыторыі Беларусі штогод праходзіць 110 млн т грузаў. "І гэта толькі 40 працэнтаў магчымасцей. Такім чынам, толькі гэты сегмент рынку можа вырасці ў два разы", - канстатаваў Мікалай Снапкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі