Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Лют 2014

Беларусь разглядае магчымасці актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Камбоджай

11 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Урад Беларусі разгледзеў комплекс мер па актывізацыі беларуска-камбаджыйскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. Гэта работа праводзіцца ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб развіцці новых экспартных рынкаў.

Як адзначылі ў прэс-службе, Камбоджа разглядаецца як перспектыўны партнёр Беларусі, рэгіён выхаду на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі.

"Цяпер ва ўрадзе рыхтуюцца прапановы па развіцці ўзаемадзеяння з гэтай краінай, ствараецца нарматыўна-прававая база беларуска-камбаджыйскага супрацоўніцтва, - паведамілі ў прэс-службе. - У распрацоўцы больш як 10 пагадненняў, якія фарміруюць прававыя ўмовы партнёрства ў сферах эканомікі, інвестыцый, прамысловасці, энергетыкі, сельскай гаспадаркі, спорту і турызму, аховы здароўя, ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння і інш.". Цяпер паблізу горада Пнампень ужо ідзе будаўніцтва завода па зборцы беларускіх трактароў. Акрамя таго, заключаны кантракты на пастаўку трактароў, шыннай прадукцыі, разглядаюцца і іншыя магчымасці нарошчвання беларускага экспарту.

На гэты момант па тэмпах росту Камбоджа з'яўляецца адной з эканомік Паўднёва-Усходняй Азіі, што хутка растуць. Урад Беларусі, Міністэрства замежных спраў, а таксама Міністэрства прамысловасці наладжваюць з гэтай дзяржавай сістэмную работу.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у першым паўгоддзі бягучага года плануецца зрабіць шэраг узаемных візітаў, у тым ліку высокага ўзроўню.

Па выніках 2013 года тавараабарот з Камбоджай дасягнуў $6,3 млн, павялічыўшыся амаль у два разы да ўзроўню 2012 года. Беларускі экспарт склаў $5,3 млн (рост у 2,9 раза).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі