Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2014

Беларусь, Расія і Казахстан маюць намер стварыць Еўразійскі інжынірынгавы цэнтр

17 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь, Расія і Казахстан маюць намер стварыць Еўразійскі інжынірынгавы цэнтр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках праведзенага ў Маскве першага пасяджэння Каардынацыйнага савета па развіцці машынабудавання Мытнага саюза.

Плануецца, што пытанне аб стварэнні Еўразійскага інжынірынгавага цэнтра будзе разгледжана на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Калегіі ЕЭК.

На пасяджэнні каардынацыйнага савета намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Сяргей Еўдакімаў расказаў аб сітуацыі ў станкабудаўнічай галіне. Сярод асноўных праблем ён вызначыў нізкія аб'ёмы вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання, у тым ліку з лічбавым праграмным кіраваннем; канцэнтрацыю на экспарце частак, а не на канчатковай прадукцыі; лакалізацыю на тэрыторыі МС замежных сэрвісна-збытавых цэнтраў, а не тэхналогій; нізкую якасць абсталявання, якое пастаўляецца.

"У сувязі з гэтым стварэнне Еўразійскага міждзяржаўнага інжынірынгавага цэнтра падтрымліваецца дзяржавамі - членамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, што ў выніку дасць магчымасць вырашыць вышэйназваныя праблемы станкаінструментальнай галіны і надасць дадатковы імпульс яе развіццю", - лічыць намеснік дырэктара дэпартамента ЕЭК.

На пасяджэнні былі вызначаны асноўныя напрамкі развіцця машынабудавання дзяржаў Мытнага саюза і міжгаліновых кластараў у сферы машынабудавання, а таксама пытанні стварэння Еўразійскага міждзяржаўнага інжынірынгавага цэнтра.

Каардынацыйны савет па развіцці машынабудавання Мытнага саюза - орган, сфарміраваны для выпрацоўкі прапаноў у мэтах мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця машынабудаўнічых тэхналогій. Членамі каардынацыйнага савета з'яўляюцца прадстаўнікі Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП", Саюза машынабудаўнікоў Расіі, Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі