Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Чэр 2011

Беларусь прыцягне кітайскі крэдыт на будаўніцтва цэлюлознага камбіната

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект крэдытнага пагаднення аб прадастаўленні пакупніцкага крэдыту паміж Экспартна-імпартным банкам Кітая, банкам ICВC і ўрадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы" на базе ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кандонны камбінат". Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 809 ад 21 чэрвеня 2011 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, Савет Міністраў адобрыў крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні пакупніцкага крэдыту паміж Экспартна-імпартным банкам Кітая і ўрадам Беларусі для рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель.

Правесці перагаворы па праектах крэдытных пагадненняў і падпісаць іх пры дасягненні дамоўленасцей упаўнаважыны міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Планы пабудаваць завод па вытворчасці сульфатнай беленай і нябеленай цэлюлозы ў Светлагорску былі агучаны канцэрнам "Беллеспаперапрам" у пачатку чэрвеня. Пакуль у краіне няма цэлюлознага завода, які выпускаў бы высакаякасную сульфарную беленую і нябеленую цэлюлозу, рэспубліка не можа вырабляць з макулатурнай сыравіны папяровую і кардонную прадукцыю, якая адпавядае сусветным стандартам. У выніку Беларусі даводзіцца імпартаваць цэлюлозу і атрыманую з яе прадукцыю.

Увесці ў строй цэлюлозны камбінат магутнасцю 400 тыс. т у год, які закрые патрэбнасці беларускіх папяровых і шпалерных прадпрыемстваў у паперы і сыравіне, плануецца да 2015 года . Пры гэтым амаль 50 працэнтаў сульфатнай цэлюлозы плануецца экспартаваць на рынкі блізкага і далёкага замежжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі