Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2014

Беларусь прапануе Туркменістану стварыць хімкамбінат на базе калійнай сыравіны

9 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Туркменістану стварыць хімічны камбінат на базе калійнай сыравіны. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час наведвання беларуска-туркменскай выстаўкі-кірмашу тавараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ў бягучым годзе мы будзем прапаноўваць туркменскаму боку разгледзець магчымасць стварэння вялікага хімічнага камбіната на базе калійнай сыравіны. Гэты праект мае добрую перспектыву. Гэта не толькі складаныя ўгнаенні, але і палімеры, хімічныя тавары", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Адносна беларуска-туркменскай выстаўкі-кірмашу тавараў, якую прэм'ер-міністр Беларусі наведаў сумесна з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ўбачанае пакінула вельмі добрае ўражанне. "Па-першае, гэта вельмі вялікая разнастайнасць туркменскіх тавараў. Па-другое, відавочна, што гэта тавары сусветнага ўзроўню якасці. Гэта сведчыць аб добрасумленным стаўленні вытворцаў. Тавары, вырабленыя ў Туркменістане, маюць добрыя перспектывы не толькі на ўнутраным рынку, але і на рынках іншых краін", - адзначыў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, тое, што адначасова з туркменскімі таварамі на выстаўцы прадстаўлена прадукцыя беларускай вытворчасці, з'яўляецца праявай здаровай канкурэнцыі. "А здаровая канкурэнцыя спараджае імкненне працаваць яшчэ лепш", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. У той жа час прэм'ер-міністр адзначыў, што беларускія і туркменскія тавары, прадстаўленыя ў экспазіцыі, дапаўняюць адзін аднаго.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі