Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Oct 2014

Беларусь прапануе Туркменістану пашырэнне супрацоўніцтва за кошт нарошчвання паставак беларускай прадукцыі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Туркменістану пашырэнне супрацоўніцтва за кошт нарошчвання паставак беларускай прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю туркменскім сродкам масавай інфармацыі, дадзеным напярэдадні, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў тавараабароце Беларусі Туркменістан займае 4-е месца сярод краін СНД, ідучы пасля Расіі, Украіны і Казахстана. "У тым, што мы сёння маем такі нядрэнны тавараабарот, вялікая заслуга цяперашняга прэзідэнта Туркменістана. 5 гадоў таму мы наогул амаль нічога не мелі ва ўзаемным гандлі, а цяпер гандлюем амаль на $0,5 млрд. І гэта не мяжа", - лічыць беларускі лідар.

"І, нягледзячы на сусветны крызіс, мы хоць патрошку, але дабаўляем у гандлі. Мы ніколі не падалі (у аб'ёмах гандлю. - Заўвага БЕЛТА), і гэта толькі дзякуючы Туркменістану і яго Прэзідэнту. У любых сітуацыях усе дзяржаўныя праграмы, дзе толькі магчыма прысутнасць беларусаў, ён заўсёды падтрымлівае. І я яму за гэта вельмі ўдзячны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь шырока пастаўляе ў Туркменістан хімічныя валокны, лякарствы, прадукты харчавання, вырабы дрэваапрацоўкі, перш за ўсё мэблю. У Туркменістане працуе больш за 5 тыс. грузавых аўтамабіляў МАЗ і больш за 5 тыс. трактароў МТЗ. "Мы можам развіваць і павялічваць наша супрацоўніцтва. У вас будуюцца шматпавярховыя дамы - мы можам паставіць ліфты, у вас будуюцца дарогі - мы можам у вялікіх аб'ёмах пастаўляць дарожна-будаўнічую тэхніку. Гэта значыць, тут шырокі спектр узаемаадносін", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Беларусь прапануе Туркменістану пашырэнне супрацоўніцтва за кошт нарошчвання паставак беларускай прадукцыіГаворачы аб двухбаковых праектах, Аляксандр Лукашэнка згадаў будаўніцтва беларускімі спецыялістамі Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Паводле слоў Прэзідэнта, праект знаходзіцца ў глыбокай стадыі рэалізацыі. "Адзінае, што нас затармазіла, - мы не чакалі, што там будуць такія грунты. У савецкія часы, ведаючы, што там магутнае радовішча калійных солей, не рызыкнулі будаваць гэты камбінат. Туркменістан рызыкнуў. І мы з ім пайшлі на гэту рызыку і пачалі будаваць камбінат, ведаючы пра складанасць, але мы не думалі, што гэта такая складанасць", - адзначыў беларускі лідар. Ён расказаў, што беларускія спецыялісты сутыкнуліся з неабходнасцю праходжання ваданосных пластоў, глыбіня якіх складае каля 100 м. "Мы не чакалі, што будзе такі тоўсты слой. Трэба праходзіць па вадзе, таму патрабуецца выкарыстанне вельмі затратных тэхналогій, і перш за ўсё па часе: трэба замарожваць ствол, зямлю, ваданосны грунт і толькі потым капаць, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Але мы ўсё роўна пройдзем і дабяромся да мінеральных угнаенняў".

"Наземная частка знаходзіцца практычна на завяршальным этапе, мы хутка скончым. І думаю, што ў бліжэйшыя год-паўтара пройдзем і падземную частку, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Усё роўна мы вам пабудуем самы сучасны камбінат, і вы будзеце ім ганарыцца. Мы гэта ўмеем рабіць. Мы нядаўна дадаткова пабудавалі два такія камбінаты ў сябе ў гэтых умовах. І мы зробім гэта сімвалам нашых адносін".

"Як бы ні было складана, мы задаволены, што Туркменістан выбраў для рэалізацыі гэтага праекта Беларусь", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што самае галоўнае - бакі дамовіліся, што разам будуць гандляваць калійнымі ўгнаеннямі. "У нас ёсць вопыт, у нас вялікая вытворчасць, - сказаў Прэзідэнт. - І мы дамовіліся, што возьмем для супрацоўніцтва новую кампанію Туркменістана і будзем разам на карысць нашых народаў прадаваць мінеральныя ўгнаенні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі